Грамадства22

Павел Мажэйка: Нашая місія — зрабіць Беларусь нармальнаю краінаю

Журналіст, грамадскі актывіст, былы палітычны вязень Павел Мажэйка, які выйшаў на волю 11 верасня разам з іншымі палітычнымі вязнямі з дапамогаю ЗША, апавёў у праграме «Раніца з «Белсатам» пра першыя прыемныя ўражанні на волі, а таксама падзяліўся думкамі пра становішча палітзняволенага палітыка Міколы Статкевіча, якога таксама мелі вывезці ў Літву, але той адмовіўся.

Былы палітвязень Павел Мажэйка на волі. Фота: hrodna.life

Павел Мажэйка дасюль не можа прызвычаіцца да яскравых колераў:

«Турма — гэта больш пра чорна-белае. Таму з захапленнем назіраю за каляроваю мітуснёю».

На пытанне, што смачнага журналіст паспеў паесці на волі, адказвае: галоўнае, з кім есці, а не што.

«Калі ты маеш магчымасць абняць родных, сям’ю, гэта найважнейшая, поўнае розных вітамінаў і амінакіслотаў смаката. Гэта я ўжо засведчыў, перажыў. Спрабую кожны дзень падсілкоўваць сябе добрымі ўражаннямі і глядзець наперад, абсалютна разумеючы, што нашая місія — а я мяркую, што чалавек тады чалавек, калі мае нейкую місію — зрабіць Беларусь нармальнаю краінаю, дзе ніхто не мусіць сядзець за свае погляды, не мусіць уцякаць з краіны і быць гвалтоўна вывезены, і павінен мець права выбару», — кажа Павел Мажэйка.

Ён таксама падзяліўся думкамі пра стан Міколы Статкевіча, які быў вызвалены разам з ім, але адмовіўся ехаць у Літву і вярнуўся ў Беларусь. Верагодна, Статкевіч ізноў за кратамі.

«Там чалавек абсалютна бяспраўны, а калі ты палітзняволены, то ў некалькі разоў больш. Не хачу дадаваць трагізму, але разумею, што адміністрацыя гэтай установы можа рабіць з Міколам усё, што заўгодна. Спадзяемся, ён пад даглядам, забяспечаны медычнаю дапамогай, але трэба разумець, што можа быць усё», — дадаў былы палітвязень.

Ён распавёў, што пакаранні ў месцах зняволення могуць быць з абсалютна надуманых прычынаў. Напрыклад, Мажэйка неяк трапіў у ШІЗА, калі супрацоўнік калоніі заявіў, што Павел не павітаўся, хоць гэта было няпраўдаю.

Паўла Мажэйку затрымалі ў Беларусі 30 жніўня 2022‑га і пакаралі 6 гадамі зняволення паводле артыкулу 361‑4 КК («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»). Быў вызвалены пасля візіту дэлегацыі ЗША ў Мінск 11 верасня разам з яшчэ 51 палітвязнем. Аднак Мікола Статкевіч адмовіўся ад дэпартацыі і вярнуўся ў Беларусь.

Каментары2

  • Гарадзенец
    21.09.2025
    Павал - гэта моц!
  • Бзі
    21.09.2025
    Вось бачыце, шчыры беларус!
    Не раскідываецца сваімі "тое-гэта, АЛЕ слухайце мяне: бла-бла".
    Сказаў як дарослы чалавек, а не нейкія Сашы Філіпенкі, якія лезуць са сваімі наратывамі і ведаюць лепш за іншых беларусаў.

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі14

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну21

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА6

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі16

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома17

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі14

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць