Данія вырашыла набыць высокадакладную зброю для стрымлівання Расіі. Расійскі пасол назваў гэта вар’яцтвам
Прэм’ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксен у сераду заявіла, што ўпершыню ў гісторыі краіна набудзе высокадакладную зброю вялікай дальнасці, тлумачачы гэта неабходнасцю стрымліваць пагрозу з боку Расіі, якая захаваецца на гады наперад, піша Бі-бі-сі.

Фота: Pascal Bastien / AP
Пазней расійскі пасол у Капенгагене Уладзімір Барбін назваў абгрунтаванне неабходнасці ўзброіцца такой зброяй шчырым вар’яцтвам.
«Нікому, нідзе і ніколі ў свеце нават у галаву не прыходзіла публічна пагражаць ядзернай дзяржаве», — цытуе расійскага пасла ТАСС.
Метэ Фрэдэрыксен ужо пракаментавала выказванне Барбіна.
«Расія спрабуе пагражаць Еўропе і NATO, каб мы не абаранялі сваіх людзей і межы. Вядома, мы не дазволім сябе запалохаць, — заявіла яна тэлерадыёкампаніі DR.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары