Здарэнні11

Сястра засцерагла пажылую мінчанку ад пераводу махлярам усіх грошай

У міліцыю звярнулася 67‑гадовая мінчанка, якой патэлефанавалі лжэсупрацоўнікі аператара сувязі і Нацбанка.

Сястра ўратавала пажылую мінчанку ад пераводу махлярам усіх грошай, паведамляе прэс-служба міліцыі.

У міліцыю звярнулася 67‑гадовая мінчанка, якой патэлефанавалі лжэсупрацоўнікі аператара сувязі і Нацыянальнага банка. Яны пераканалі мінчанку ў тым, што з дапамогай яе нумара і банкаўскага рахунку здзяйсняюцца махінацыі на гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы.

Таму цяпер жанчына абавязана выплаціць 40 тысяч ашуканым людзям. Пенсіянерка спалохалася і паверыла, што ў яе кватэры пройдзе ператрус, а ўсе наяўныя грошы канфіскуюць. Каб гэтага не адбылося, мінчанка паклала свае назапашванні на картку. Br8 тыс. яна перавяла на нібыта бяспечны рахунак, але пасля гэтага картку заблакавалі. Аферысты парэкамендавалі ёй адкрыць яшчэ адну картку, аднак там транзакцыя не прайшла. 

Пенсіянерка ўвесь час заставалася на сувязі з ашуканцамі, з-за чаго адмяніла паездку да сястры. Прычыну жанчына назваць не змагла, патлумачыўшы, што гэта «таямніца следства». Пачуўшы гэта, сваячка параіла пенсіянерцы неадкладна тэлефанаваць у міліцыю.

Каментары1

  • Чытака
    18.09.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам12

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Усе навіны →
Усе навіны

Вуліцу Мельнікайце ў Мінску перакрыюць на два гады: трэба дастаць «Алесю» і «Марыю»3

Прэм'ер Кыргызстана загадаў чыноўнікам хадзіць без пінжакоў, каб ашчаджаць электрычнасць4

Беларуску затрымалі ў Італіі па запыце з Мінска6

У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехатой у Бразілію9

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці1

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам12

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць