З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%
На 1 верасня дазвол на пражыванне ў Літве на 1 верасня мела 51.520 грамадзян Беларусі, паведамляе Дэпартамент міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў.

На 1 студзеня 2025 года ўладальнікамі тых ці іншых легалізуючых пражыванне ў краіне дакументаў было 57.511 беларускіх грамадзян (на 1 жніўня 2025 года — 51.962, 1 ліпеня — 52.287, 1 чэрвеня — 52.662 чалавекі).
Такім чынам, іх колькасць з пачатку года скарацілася на 5 991 чалавека, або 10 працэнтаў.
Часовы дазвол на жыхарства на пачатак восені меў 47.386 беларусаў (-446 чалавек за жнівень), сталы — 3.918 (+4), часовую карту рэзідэнцтва ЕС — 141, пастаянную — 75 (абодва паказчыкі не змяніліся).
На 1 верасня 2025 года ў Літве дазвол на пражыванне мелі 74 928 украінцаў, 14 133 расіяніны, 9732 узбекі, 7385 індыйцаў, 6293 таджыкі, 4162 азербайджанцы — агулам 209 571 замежнік.

Каментары
Але пра каго тады лямантаваць панам-сініцам?.. Пра тых літоўцаў, якія самі пераяжджаюць у Гішпанію? )))))