Грамадства11

Беларусы Коўна абвясцілі збор на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў літоўскім войску

«Беларуская сябрына Коўна» абвясціла збор сродкаў на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну, які дзейнічаў у складзе Літоўскага войска ў 1920‑я гады, піша «Радыё Свабода».

«Батальён праславіўся ў баях супраць бальшавікоў, яго ваяры атрымалі афіцыйную падзяку ад прэзідэнта Літвы Антанаса Смятоны, 51 жаўнер быў адзначаны найвышэйшай узнагародай Літвы — Крыжам Віціса», — адзначаецца ў паведамленні арганізацыі.

Ідэя ўсталявання памятнай шыльды з’явілася ў беларусаў Коўна ў 2023 годзе падчас рэстаўрацыі магілы Клаўдзія Дуж-Душэўскага, архітэктара і стваральніка эскізу бел-чырвона-белага сцяга. Менавіта тады даследчыкі высветлілі, што ў Коўне дыслакаваўся Беларускі асобны батальён. Пэўны час спатрэбіўся на пошукі інфармацыі пра батальён і вызначэнне месцаў яго размяшчэння. Увосень 2024 года былі знойдзеныя былыя казармы батальёна.

Для рэалізацыі праекта неабходна 3900 еўра. Шыльду плануюць усталяваць 23 лістапада, калі ў Літве будуць святкаваць Дзень ваяра, адзначаецца на сайце гэтага праекта.

«Ад пачатку фарміравання Войска Літоўскага ў лістападзе 1918 года розныя беларускія (гудскія) падраздзелы былі важнай часткай яго структуры. Беларусы разам з прадстаўнікамі іншых меншасцяў служылі і актыўна ўдзельнічалі ў баях за незалежнасць Літвы: у 1919—1920 гадах супраць бальшавікоў на Дзвінскім фронце і ў 1920 годзе супраць войскаў Віленскай (Сярэдняй) Літвы пад камандаваннем генерала Люцыяна Жалігоўскага. Пра значны ўнёсак сведчыць тое, што 51 беларускі жаўнер быў узнагароджаны Крыжам Віціса», — сказаў доктар гістарычных навук Томаш Блашчак.

«Беларускія салдаты пакінулі яркі след у гісторыі Літвы. Гэта была агульная барацьба за свабоду і незалежнасць Літвы, літоўская зямля палітая крывёю беларускіх жаўнераў пад Езяросамі, Новымі Свянцянамі, Турмонтам, Малятамі, Дубінкамі, Мераччу, Друскенікамі, а ў Латвіі — ад Чырвонкі да самага Дзвінска. У барацьбе за незалежнасць загінулі больш за 30 беларускіх добраахвотнікаў, каля 20 былі параненыя», — адзначыў гісторык, публіцыст, даследчык гісторыі Літоўскага войска Гінтаўтас Сургэйліс.

Шыльду выканаў з каменю скульптар Кястуціс Ланаўскас.

Каментары1

  • Беларус
    19.09.2025
    Самыя вы гуды

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі25

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй10

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі25

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць