Эканоміка2424

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Насуперак заяве беларускага МЗС паўтары тысячы грузавікоў з польскай рэгістрацыяй не могуць пакінуць Беларусь. У Брэсце забілі машынамі ўсе чатыры транспартна-лагістычныя цэнтры.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: БелТА

«Рэспубліка Беларусь, кіруючыся выключна гуманітарнымі меркаваннямі, дае 1453 польскім грузавым аўтамабілям 10‑дзённую адтэрміноўку для бесперашкоднага выезду з тэрыторыі краіны. Яны апынуліся ў пастцы праз неабдуманае рашэнне Варшавы аб закрыцці мяжы, — заявіла Міністэрства замежных спраў Беларусі 17 верасня. — Гэта не проста жэст добрай волі, а экстраардынарная мера, якая дэманструе нашу нязменную прыхільнасць дабрасуседству і адказнаму падыходу да міжнародных адносін», — падкрэслівала дыпламатычнае ведамства.

Дзяржаўны мытны камітэт таксама распаўсюдзіў заяву, што ўсім польскім перавозчыкам працягнуць тэрмін часовага ўвозу на 10 дзён і для гэтага «неабходна звярнуцца ў мытны орган, у рэгіёне дзейнасці якога знаходзіцца транспартны сродак».

Аднак размовы пра «жэст добрай волі» аказаліся хлуснёй.

«Усе грузавікі, якія прыехалі на ТЛЦ (транспартна-лагістычныя цэнтры Брэста, Брузгоў і Бераставіцы — НН), стаяць там і чакаюць нейкага «загаду звыш», — расказаў «Нашай Ніве» супрацоўнік аднаго з перавозчыкаў.

— Спачатку ім абвясцілі, што ў дачыненні да іх будуць праводзіцца дадатковыя мытныя працэдуры. Увесь гэты час ТС павінна знаходзіцца на мяжы і, адпаведна, аплочваць немалыя сумы за стаянку», — кажа ён.

Потым праводзіць працэдуры перадумалі.

«Цяпер усе машыны, якія прыязджаюць працягваць часовы ўвоз або мытнае патрабаванне, заганяюць на стаянкі ТЛЦ ці нават проста на памежныя пераходы і там іх пакідаюць. Фактычна, проста пакідаюць польскія транспартныя сродкі ў закладніках», — абураецца лагіст.

Юрыдычны бок сітуацыі

З 2023 года існуюць абмежаванні на заезд польскіх грузавікоў, прычэпаў і паўпрычэпаў у Беларусь. За выключэннем аўтавозаў і негабарытных грузавікоў, астатнія маюць права заязджаць на тэрыторыю Беларусі і пакідаць яе толькі праз беларуска-польскі ўчастак мяжы.

Паколькі мяжа з Польшчай закрытая, 1453 фуры, якія засталіся на момант закрыцця на тэрыторыі Беларусі, не маюць магчымасці пакінуць нашу краіну, бо існуючыя абмежаванні не дазваляюць ім вяртацца ў ЕС праз Літву або Латвію.

На грузавікі, якія заязджаюць у Беларусь, афармляюць часовы ўвоз тэрмінам на 10 дзён, цягам якіх яны мусяць пакінуць нашу краіну.

Фармальна пасля пратэрміноўкі беларуская мытня мае права прыцягваць перавозчыкаў да адказнасці, але 17 верасня Дзяржаўны мытны камітэт прыняў рашэнне аб падаўжэнні знаходжання польскіх фур на тэрыторыі Беларусі яшчэ на 10 дзён.

Белмытсэрвіс зарабляе на закладніках

Грузавікі абавязаныя знаходзіцца ў зоне мытнага кантролю. Знаходжанне там не бясплатнае. У залежнасці ад мытнага пункта, за першыя і другія суткі плата складае ад 28 да 40 еўра, а за трэція і наступныя — ад 43 да 55 еўра.

Такім чынам, у Беларусі цяпер «у закладніках» амаль паўтары тысячы грузавікоў з польскімі нумарамі. За дзень яны прыносяць дзяржаўнай кампаніі Белмытсэрвіс больш за 60 тысяч еўра.

Людзі, якія працуюць у сферы лагістыкі, упэўненыя, што беларускі бок не будзе ісці на саступкі і адмяняць раней уведзеныя абмежаванні, каб не губляць гэты элемент ціску на Польшчу.

Пры гэтым перавозчыкі адзначаюць, што немалая доля гэтых грузавікоў хоць і маюць польскую прапіску, але фактычна належаць беларусам, якія праз санкцыі з боку ЕС былі вымушаныя адкрываць фірмы ў Польшчы і іншых краінах Еўропы.

Супрацоўнік адной з лагістычных кампаній з беларускімі каранямі расказаў «Нашай Ніве», што ад крыніцы ў польскім урадзе ім стала вядома, што як мінімум да канца верасня мяжа з Беларуссю застанецца закрытай. Пра тое, ці мяжа адкрыецца ў кастрычніку, яны спадзяюцца даведацца пры канцы верасня.

Чэргі на мяжы. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Наступствы адчуюць не толькі бізнэс і перавозчыкі

Спецыяліст са сферы лагістыкі, з якім удалося паразмаўляць, кажа, што з учарашняга дня заказчыкі пачалі актыўна шукаць альтэрнатыўныя шляхі дастаўкі.

«Усе спадзяваліся на хуткае адкрыццё, але калі стала зразумела, што гэтага не адбудзецца, пачалі пагаджацца на дастаўку па новых, больш высокіх тарыфах.

Аднак рост цэн на дастаўку — гэта не адзіная праблема. Перанакіраваць увесь паток вельмі складана, бо прапускная здольнасць праз Літву і Латвію вельмі нізкая. Да таго ж цяпер, напрыклад, моцна перагружаны мытны лагістычны цэнтр Наваполацка, які не дае рады тым аб'ёмам грузавікоў, што цяпер туды накіраваны».

Спецыяліст дадае, што калі сітуацыя ў хуткім часе не зменіцца, то павышаныя тарыфы і тэрміны на дастаўку захаваюцца яшчэ на некалькі тыдняў і пасля адкрыцця мяжы, таму варта чакаць росту цэн на тавары, якія пастаўляюць з Еўропы.

«Сказалі — чакайце»

«Правілы выдумляюць. Падстаў ніякіх няма. Сказалі — чакайце, калі мяжу адкрыюць. Кіроўцы могуць ехаць, калі хочуць, а машыны застаюцца ў іх. Хутка прыдумалі новы прэйскурант за стаянку, і ўсё, — расказаў «Нашай Ніве» супрацоўнік лагістычнай кампаніі, які папрасіў, каб ягонае імя не называлі. — У Брэсце забілі машынамі ўсе чатыры ТЛЦ», — дадаў ён.

Каментары24

  • Вадя
    19.09.2025
    Вот оно что! Оказывается это Беларусь закрыла пропускные пункты
  • Ха
    19.09.2025
    Хай ябацькі глыбей сябе закопваюць, не будзем ім перашкаджаць.
  • Ха
    19.09.2025
    Вадя, Ябацькі закрылі сэнс і логіку і ім у адказ прыляцела. Нефіг вам мяжу штурмаваць мігрантамі і палякаў з беларусамі браць у закладнікі, тады і мяжу не зачыняць. Ферштейн?

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай1

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»10

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць