Старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран занепакоіўся адтокам дактароў з дзяржаўных устаноў аховы здароўя ў прыватныя. Па яго словах, гэта адбываецца ў першую чаргу з-за розніцы ў аплаце працы, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

«Цяпер у дзяржсектары ў нас 12 тысяч дактароў, а ў прыватным — 4 тысячы. Мы б хацелі, каб такога адтоку не было, і працягваем развіваць гэтую сферу — сёлета ўпершыню ў гісторыі горада ўводзім у эксплуатацыю адразу чатыры паліклінікі. Шэраг мер прадпрымаецца на ўзроўні дзяржавы: гэта павелічэнне часу адпрацоўкі выпускнікоў медуніверсітэтаў, павелічэнне набору ў медыцынскіх каледжах, — растлумачыў Цуран на сустрэчы з «Мінскзеленбудам».
Каментары
-У сувязі з тым, што хуткасць экспрэсных цягнікоў павялічыць не атрымалася, было прынята рашэнне панізіць хуткасць звычайных.
Так што з нашай логікай зараз прымусяць парэзаць заробкі ў прыватных цэнтрах. І частка заробкаў перайдзе ў канверты. Затое потым пенсій меньш плаціць.