Грамадства77

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Нядаўна кліенты Wildberries пачалі масава скардзіцца на затрымку сваіх заказаў, а прадаўцы наракаюць на вялізныя чэргі на складзе пад Мінскам. У сацсетках людзі актыўна дзеляцца сваімі гісторыямі і спрабуюць знайсці прычыны праблемы. 

Фота: Maksim Konstantinov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Шмат хто ў каментарыях пацвярджае, што сутыкнуўся з парушэннем тэрмінаў дастаўкі.

«Муж замовіў тавар 10 верасня. Стаіць, што будзе 15 верасня. Ужо 18 верасня. Статус — «у дарозе», і нават не пазначана, што затрымліваецца. (…) Яшчэ замовілі тавар. Ён ішоў два з паловай тыдні».

«У мяне з 8‑га чысла вісіць тавар, і напісана «афармленне». Прадавец не адказвае. Пісала не адзін раз, бот на ВБ корміць абяцаннямі».

«Ужо 13 дзён ніяк тавар даехаць не можа».

«Дарэчы, замовіў дысплэй 10 верасня. Да гэтай пары не прыехаў».

«Замовіў 7 верасня два пакункі газіроўкі. Павінны былі прыехаць 9‑га. Да гэтай пары чакаю. Статус «сабрана прадаўцом». Прадавец кажа: «Перадаў на склад».

«У мяне заўсёды своечасова заказы прыходзілі. Толькі ў гэтым месяцы нейкія затрымкі з'явіліся, на 2‑3 дні».

Праблема існуе не толькі ў сталіцы. Напрыклад, падобная сітуацыя назіраецца і ў Гомелі.

«У Гомелі на складзе Wildberries 12 фур стаяла. Выгружалі гэтыя 12 фур два дні», — паведамляе ў сацсетках дальнабойшчык і дадае, што праблема можа вырашыцца з адкрыццём новага склада ў індустрыяльным парку «Вялікі камень».

Чаму так адбываецца? Версіі карыстальнікаў

Адной з галоўных прычын карыстальнікі лічаць недахоп персаналу, выкліканы цяжкімі ўмовамі працы і сістэмай штрафаў.

«Калі б плацілі людзям нармальна, а не штрафавалі налева і направа сваіх супрацоўнікаў, то працавалі б нармальна ўсе склады і СЦ».

«Я сам працаваў на складзе ВБ. Там вельмі шмат штрафуюць. Людзі там доўга не затрымліваюцца. Нехта звальняецца праз дзень, нехта — праз пару месяцаў. Але ёсць і тыя, хто ўмудраецца там і па некалькі гадоў працаваць».

Іншыя адзначаюць, што, акрамя недахопу супрацоўнікаў, самі кліенты сталі рабіць значна больш заказаў, што павялічвае нагрузку на сістэму.

«Тавараў заказваць сталі нібыта больш. Нават па нашым пункце выдачы відаць. Летам было максімум 300 ячэек занята, цяпер ужо 450. Да таго ж шмат хто заказвае па 60+ тавараў. А потым усё гэта на адмову. І гэта трэба ўсё адправіць на склад, каб яны аформілі».

«А замовіць 20 прадметаў, а забраць у лепшым выпадку палову! Такіх трэба блакаваць на сайце. З такімі купцамі ніякіх работнікаў не хопіць!» — заўважае іншы.

Зрэшты, як вынікае з каментарыяў, праблема з дастаўкай не з'яўляецца татальнай. Жыхары іншых раёнаў і гарадоў запэўніваюць, што ў іх усё «без праблем», заказы «прыходзяць за пару дзён», а ў чарзе «максімум 1‑5 чалавек».

Што кажуць у Wildberries

Прэс-сакратарка Wildberries у Беларусі Ксенія Куніцкая патлумачыла Telegraf.news, што ў кампаніі назіраюць значнае павелічэнне заказаў. Гэта звязваюць з «актыўнай працай па папулярызацыі на Wildberries беларускіх тавараў і прыцягненні на платформу айчынных вытворцаў, уключаючы дзяржаўныя прадпрыемствы».

«Як вынік, больш чым удвая вырас паток тавараў, што накіроўваюцца на склады і сартавальныя цэнтры Wildberries у Беларусі, што стварыла павышаную нагрузку на інфраструктуру», — адзначыла яна.

Па словах прадстаўніка WB, цяпер кампанія «рэалізуе комплекс захадаў для стабілізацыі сітуацыі». Для разгрузкі прыёмкі і змяншэння чаргі там паабяцалі «прыцягнуць дадатковыя рэсурсы на склады».

Акрамя таго, са слоў Ксеніі Куніцкай, Wildberries запланаваў запуск новага сартавальнага цэнтра ў Бабруйску, «што істотна разгрузіць існую інфраструктуру».

Каментары7

  • @
    19.09.2025
    Як толькі карэянка Кім сустрэлася на нарадзе у́ самазванца які называе сябе "президентом" Валета дык кошты на вб узраслі
  • Ценники ниже
    19.09.2025
    Многие сейчас на Озон переходят...
  • Алекс
    19.09.2025
    Сегодня на их сайте появился в продаже, заметил, постер с автографом Лукашенко с рекламной надписью "отличный подарок".
    Приглашаю всех, кто за рубежом, высказать в отзывах все, что думаете!)

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Усе гавораць пра пагрозу ультраправых у Еўропе. А цяпер у наступ пайшлі яшчэ і ультралевыя55

«Мураванку Храптовічаў» зноў прадаюць з велізарнай зніжкай, усяго за 90 рублёў2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі з наступствамі ўдару ракет па бранскім заводзе мікраэлектронікі — ён разбураны1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!4

Названы самыя ўпарадкаваныя месцы Беларусі4

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць