Грамадства99

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Як стала вядома «Нашай Ніве», былы шматгадовы кіраўнік Нацбанка Павел Калаўр атрымаў пасаду, пра якую марылі б многія былыя міністры.

Павел Калаўр

Павел Калаўр дзесяць гадоў — з канца 2014 года па вясну 2025‑га — узначальваў Нацбанк Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам быў стабілізаваны рубель. Але, як раней паведамляла «Наша Ніва», Калаўр спатыкнуўся на тым, што заплюшчваў вочы на свайго роду фінансавы арбітраж, якім захапіліся беларускія банкі (у тым ліку тыя, у якіх менеджарамі працуюць дзеці Калаўра) на фоне дыспарытэту рублёвых ставак з Расіяй. Гэта дазваляла банкам крута зарабляць у моманце, але падымала цану на грошы ў цэлым па эканоміцы.

Чытайце падрабязна: Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

З моманту адстаўкі ў сакавіку 2025 не было вядома, чым цяпер займаецца заслужаны беларускі фінансіст. 

У верасні 2025 года Лукашэнка раптам успомніў пра Калаўра публічна, заявіўшы, што «яго не пакрыўдзілі». «Куды ён вызначыцца, туды няхай ідзе і працуе. Але ён хацеў бы працаваць у банкаўскім сектары. Калі ласка. Я не супраць. Я хачу, каб гэта разумелі. Таму ніхто Паўла Калаўра, як у народзе кажуць, з працы не здымаў», — сказаў Лукашэнка на нарадзе з апаратам Нацбанка і кіраўніцтвам банкаў.

Павел Калаўр. Фота: БелТА 

Як стала вядома «Нашай Ніве», у выніку Павел Калаўр аказаўся фінансавым дарадцам (іншая трактоўка — фінансавым дырэктарам) у Мікалая Вараб'я — як лічыцца, самага багатага і ўплывовага беларускага камерсанта эпохі позняга Лукашэнкі. 

З іменем Вераб'я звязваецца дыскантаваная купля Прыёрбанка праз намінальную кампанію ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. 

Мы падрабязна апісвалі гэтую гісторыю, у выніку якой «бізнэсмен удачы», меркавана, стаў уласнікам актыву ў чатыры разы даражэйшага, чым за яго было сплачана.

Чытайце падрабязна: Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Заснавальнік і шматгадовы кіраўнік Прыёрбанка Сяргей Касцючэнка пасля адседкі эміграваў. 

Прозвішча ж іншага топ-менеджара, Вадзіма Мацюшкіна, які з 2005 года быў намеснікам старшыні праўлення Прыёрбанка, а апошнія гады і старшынёй, знікла са старонкі, на якой пералічана кіраўніцтва банка.

Цяпер жа старшыня праўлення Прыёрбанка — нехта «Альдасары Махамед Абдула Махамед Алі», у раздзеле сціслай біяграфіі якога няма ніякіх даных пра вопыт работы на адпаведных пасадах.

Каментары9

  • Фунтики-Финтики
    18.09.2025
    Разве быть финансовым советником какого-то Воробья пусть и за зп, возможно, уровня главы Нацбанка - это должность о которой мечтал лучший финансовый топ-менеджер Каллаур после ухода из вышеуказанной структуры? По сути сейчас он будет 2-й слева 3-й сзади.
  • конь
    18.09.2025
    Фунтики-Финтики, і хто гэта "мы", каторыя не абідзелі? Гэта Вараьей гэты? Ён жа фармальна проста бізнэсовец. Ці ўсё-такі "мы" гэта кодла з быццам бы бізнэсоўцаў і хунты пад кіраўніцтвам узурпатара?
  • Рускі транзіт
    19.09.2025
    Тыповы баравічок

    Мне заўжды было весела, як з кожнага Румаса робяць амаль месіянскую хфігуру... Лісан аль-Гаіб, пакатаўся на трэндзе.

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу48

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»11

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць