Грамадства1010

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі

19 верасня 1991 года гістарычная сімволіка была прызнана дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў пасля краху СССР Вярхоўны Савет Беларусі 12‑га склікання.

Нацыянальная сімволіка заставалася дзяржаўнай да рэферэндуму 1995 года, калі замест яе вярнулі савецкія сімвалы.

Раней бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі сімваламі Беларускай Народнай Рэспублікі — першага дзяржаўнага ўтварэння, што абвясціла сваю незалежнасць ад іншых краін і выкарыстоўвала азначэнне «беларускі».

Герб «Пагоня» — ваяр з узнятым мячом на белым кані ў чырвоным полі — вядомы ў Беларусі з глыбокай старажытнасці.

У якасці дзяржаўнага герба Княства Літоўскага, старажытнай беларускай дзяржавы, яе пачаў выкарыстоўваць вялікі князь Віцень у канцы XIII ст. Выявай «Пагоні» ўпрыгожаныя ўсе дзяржаўныя дакументы тагачаснай Беларусі, старонкі «Літоўскай Метрыкі» і «Статутаў».

«Пагоня» была на сцягах беларуска-літоўскага войска ва ўсіх вырашальных бітвах тых часоў — ад Грунвальда да Оршы.

Пасля Люблінскай уніі «Пагоня» нароўні з польскім белым арлом змяшчалася на гербе Рэчы Паспалітай і на каралеўскім сцягу. Нават пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у XVIII ст, калі Беларусь трапіла пад уладу Расіі, «Пагоня» засталася гербам беларускіх губерняў.

Бел-чырвона-белы сцяг у сённяшнім выглядзе, у адрозненне ад «Пагоні», мае канкрэтнага аўтара. Сцяг стварыў у 1917 Клаўдзій Дуж-Душэўскі.

Бел-чырвона-белую стужку ў 1917‑м сталі насіць і вайскоўцы-беларусы на франтах Першай сусветнай вайны, каб пазнаваць сваіх.

У снежні 1917 у Мінску падчас Усебеларускага з’езда бел-чырвона-белы сцяг ужо адзінадушна прызнаваўся нацыянальным сімвалам Беларусі. Ён стаў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.

За саветамі ж сцяг быў забаронены, а пасля падзей 2020 года ў Беларусі яны пад забаронай, а людзей караюць суткамі нават за сцягі і герб на аватарках, або ў калоніях прымушаюць зразаць «Пагоню» з цела.

Каментары10

  • Paliašuk
    19.09.2025
    "Рэферэндум" быў незаконны, так што нацыянальныя сімвалы застаюцца дзяржаўнымі. Яны выпакутаванныя нашым народам, лепшымі людзьмі. З апошняга, аповед Іллі Дубскага пра зведзеную тату герба фізічна балюча нават чытаць. Свята са слязамі на вачах - за гэтыя пакуты, за закатаваных у турмах патрыётаў, за нашых ваяроў на ўкраінскім фронце.
  • Вышэй за бога
    19.09.2025
    "Пад зоркай дабрыні, пад зоркаю Пагоні, Пагоні!"
    Жыве Беларусь!
  • Гісторыя
    19.09.2025
    Зянон Пазьняк пра Дзень беларускага Сьцяга і Гэрба. https://m.youtube.com/watch?v=towpmbT9UYM

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны3

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхара Івацэвічаў выгналі са школы за тое, што купляў смажанкі5

«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?» У вёсцы правялі велапрабег — але ўся ўвага дасталася дарозе2

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі11

Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў10

Памятаеце бяздомную жанчыну, якой блогер-падлетак купіў кватэру? Здаецца, у гэтай гісторыі не будзе хэпі-энду11

Што народ думае пра «Малочную справу»? Вось выказванні людзей4

Расійскі самалёт-выведнік заўважылі над Балтыйскім морам — Германія падымала знішчальнікі6

У Беларусі прадаюць 24‑гадовую BMW па цане кватэры ў Мінску. За што такія грошы?8

Эстонія склікае пасяджэнне Рады бяспекі ААН з-за расійскіх знішчальнікаў, якія парушылі яе паветраную прастору5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны3

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць