Свет11

Ва ўкраінскую Умань прыехалі больш за 35 тысяч паломнікаў-хасідаў

У горад Умань, што знаходзіцца ў Чаркаскай вобласці, на святкаванне Рош га-Шана, яўрэйскага Новага года, ужо прыехалі больш за 35 тысяч хасідаў-паломнікаў, паведамляе «Украінская праўда». Яны традыцыйна штогод прыязджаюць з розных краін свету, каб ушанаваць памяць рабі Нахмана, заснавальніка брацлаўскага хасідызму, чыя магіла знаходзіцца ў гэтым украінскім горадзе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Ihor Kuznietsov/Novyny LIVE/Global Images Ukraine via Getty Images

Пра наяўную цяпер сітуацыю паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны палкоўнік Андрэй Дземчанка. Паводле яго слоў, асноўны прыток паломнікаў адбыўся за апошнія пяць дзён, хоць прыбываць яны пачалі яшчэ некалькі тыдняў таму.

Хасіды актыўна перасякаюць мяжу Украіны не толькі з краінамі ЕС, але і праз Малдову. Большасць з іх рухаецца арганізаванымі групамі.

Сёлета былі выпадкі адмовы ва ўездзе з-за праблем з дакументамі або таму, што некаторым асобам ужо раней забаранілі ўезд за парушэнні ўкраінскага заканадаўства.

Ужо ў самім горадзе паломнікі ўзялі ўдзел у масавай малітве Цікун а-Клалі, якая з’яўляецца важнай часткай святкавання. На яе сабраліся каля 10 тысяч чалавек.

Свята Рош га-Шана ў 2025 годзе доўжыцца з 22 па 24 верасня. Гэта свята, якое сімвалізуе пачатак новага года па іўдзейскім календары. Для хасідаў гэты час духоўнага абнаўлення.

Раней Міністэрства замежных спраў Украіны заклікала замежных паломнікаў улічваць, што ў краіне працягваецца поўнамаштабная вайна, таму дзяржава не можа гарантаваць ім поўнай бяспекі падчас знаходжання. Але хасіды ў сваіх паломніцтвах звычайна не зважаюць на цяжкасці — у 2020 годзе, падчас дзеяння каранавірусных абмежаванняў, яны прарываліся на тэрыторыю Украіны праз беларускую мяжу. 

Каментары1

  • Андрусь
    22.09.2025
    Я заўчора чуў у цягніку Пэрэмышль-Кіеў ад гэтых мілых хлопчыкаў у капялюшах і з завітушкамі ля вушэй крыкі "Путын - хуло!" Якраз табуны дронаў ляцелі і трывога выла ва ўсёй Украіне.
    То бок, яны ведаюць, што вайна і праз каго.

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі стварылі біячып для выяўлення алергіі1

Эстонскія палітыкі моцна раскрытыкавалі Зяленскага: запалохваючы краіны Балтыі, той не даб'ецца поспеху16

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?16

«Жудасць жудасная». У расійскім гатэлі проста каля ложка паставілі помнік салдату Алёшу16

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

Ратавальніка з Маладзечна асудзілі па палітычнай справе2

Юрый Дудзь распавёў, як сусветная поп-зорка падчас турнэ са сцэны падзякавала беларусцы10

Сумкі з гальштукаў і заплечнікі з пакункаў ад чыпсаў Lays — топ беларускіх майстроў, якія робяць апсайклінг-рэчы3

Цім Кук сыходзіць з пасады гендырэктара Apple. Хто яго заменіць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць