Кіно

У Аўстрыі перазнялі культавы серыял «Камісар Рэкс»

У першай серыі ахвяру труцяць проста пасярод дня ў фіякры ядам, якім, як мяркуецца, забілі Аляксея Навальнага.

Стоп-кадр з серыяла

У сярэдзіне красавіка на экраны выйшаў новы сезон легендарнага серыяла 90-х. Ён мае назву «Камісар Рэкс. Вена выклікае».

У першым сезоне абяцаюць шэсць серыяй, прэзентаваныя пакуль дзве, потым кожны тыдзень будзе дадавацца па адной.

У сярэдзіне 1990-х, як выйшаў на экраны першы сезон, вуліцы беларускіх гарадоў і вёсак выміралі. Школьнікі і студэнты кідалі свае справы і беглі дахаты глядзець тэлевізар.

Першая серыя новага сезона пачынаецца звыкла. Камісар паліцыі Вены са сваім напарнікам (ці наадварот, Рэкс са сваім напарнікам?) увязваюцца ў адну справу.

Потым ідзе знаёмая кожнаму застаўка: касцёл сабора Штэфана, Рэкс адбірае бургер у напарніка галоўнага героя, фірмовы яго скачок і аўтограф лапай пад тую ж самую музыку.

У першай серыі ахвяру з маніяй пераследу (ён усім прадстаўляецца як Ян Флемінг) проста пасярод Вены забілі ядам, якім забілі Аляксея Навальнага — ядам паўднёваамерыканскай жабы-дрэвалаза. Яд проста нанеслі на шыю, і мужчына нават не паспеў расплаціцца за паездку.

Рэкс (яго поўнае імя Рэджынальд фон Равенхорст Восьмы) і інспектар Макс Штайнер бяруцца за справу. 

Стоп-кадр з серыяла

Усё як у ранейшых фільмах. Рэкс спрытна бегае, можа ўнюхаць торбу з грашыма. І таксама яго фірмовы скачок з ударам лапамі па грудзях. 

Што дадалося новага? 

Інспектар Штайнер. Стоп-кадр з серыяла

На галаву галоўнаму герою — Максу Штайнеру (актор Максімільян Брукнер) — звалілася паўналетняя дачка, якая нечакана вярнулася з Парагвая. Пачынаецца канфлікт бацькоў і дзяцей. У вечна занятага Штайнера на дачку няма часу.

Ну і новыя тэхналогіі і трэнды апошніх гадоў. Меркаванага злачынцу падазраюць у зборы бомбы. Як так? Напарнік Штайнера кажа, што, відаць, той падгледзеў ролік у Ютубе.

А жабу-дрэвалаза можна замовіць у даркнэце за 60 еўра.

«Камісар Рэкс» выйшаў на экраны ў 1994 годзе. У першых сезонах Рэкс дапамагаў інспектару Рыхарду Мозэру (актор Тобіяс Марэці), затым пасля яго гібелі галоўным героем зрабіўся Аляксандр Бранднэр (актор Гедэон Буркхарт), потым Марк Хофман. Пасля 10 сезонаў серыял перанеслі на тры сезоны ў Рым. Пасля ўвогуле закрылі. Увосень 2024 года было заяўлена, што серыял адновяць.

Каментары

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам17

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі палічылі слоган Гродзенскага мясакамбіната парушэннем закона2

У Беларусі маркетплэйсам забаранілі паказваць пакупнікам фалаімітатары і іншыя тавары для дарослых11

Уладзіміру Някляеву — 80 гадоў5

У Мінску развітваюцца з Мікалаем Чаргінцом ШМАТ ФОТА9

Беларуса прымусова дэпартавалі з Расіі. А ён палез назад праз 50 хвілін2

У Бабруйскім раёне пенсіянерка пілавала балгаркай дошкі, парэзала нагу і памерла3

Стала вядома новае месца працы экс-кіраўніка Гомеля, пра якога гаварылі, што ён у СІЗА

Чым займаецца Аліна Харысава пасля гучнага скандалу з КДБ і якія высновы зрабіла са сваёй прыкрай гісторыі?42

Дэмарш перад матчам ЛЧ: некаторыя гульцы румынскага клуба адмовіліся падаваць руку футбалістам «МЛ Віцебск»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам17

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць