Эканоміка88

З-за закрыцця мяжы з Польшчай у Беларусі ўзнік дэфіцыт кветак

Беларускія гандляры маюць сур'ёзныя праблемы з пастаўкамі кветак праз закрыццё пагранпераходаў на польскай мяжы. Гэта можа адбіцца і на расійскім рынку, бо значная частка кветак да гэтага часу пастаўлялася ў Расію праз Беларусь.

Фота: vecteezy.com

Па даных РБК, у Беларусі ўжо ўзнік дэфіцыт некаторых кветак. Прытым, што ў краіне чакаецца рост попыту на кветкі да Дня настаўніка і Дня маці ў кастрычніку. Расійскія гандляры таксама пакуль працуюць на запасах, але яны хутка скончацца.

«Цяпер грузы перанакіроўваюцца праз Літву, але на мяжы ўтварыліся вялікія чэргі, што падаўжае тэрміны дастаўкі і падвышае кошт перавозкі», — кажуць у кампаніі Flowwow.

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю ў ноч з 11 на 12 верасня ў сувязі з пачаткам расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2025», якія завяршыліся 16 верасня. Польскі бок паведаміў, што мяжу адкрыюць, калі палічаць гэта бяспечным. 

Каментары8

  • Ян
    21.09.2025
    кветкі можна вырасціць свае, але хутка будзе дэфіцыт і высокая цана на каву, пральныя сродкі, аліўкавы алей, запчасткі , карацей на усе еўрапейскія тавары
  • Лёва
    21.09.2025
    Ёсік, видно давно цветы покупали. Давно уже у нас выращивают всё в теплицах круглый год. Просто розы не такие огромные как голландские или южноамериканские. Цены поднимутся, но кто захочет подарить букет девушке просто больше отстегнут денег. Это не лекарства, так что цветы размером и поменьше подарят.
  • Клаўс
    21.09.2025
    Лёва, вас паслухаць, дык імпартазамешчэнне працце, але адкуль тады дэфіцыт? ;) што не вырасла дастатковая колькасць кветак?

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто17

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць