Работнікаў гомельскага прадпрыемства адправілі ў адпачынак за свой кошт
Работнікаў Гомельскага будаўнічага трэста № 14 адправілі на 10 дзён у адпачынак без яго аплаты. Як стала вядома выданню «Флагшток», прычынай сталі фінансавыя праблемы на прадпрыемстве.

У працоўным калектыве БТ-14 абмяркоўваюць магчымае банкруцтва. У такім выпадку арганізацыю можа чакаць шматгадовая санацыя.
Сцвярджаецца, што фінансавае становішча арганізацыі падкасіла будаўніцтва паказальных сацыяльных праектаў. У апошнія гады арганізацыя распрадавала сваю маёмасць і пазбаўлялася ад філіялаў.
Каментары