Міністарка абароны Літвы Давіле Шакалене, каментуючы заяву Эстоніі аб парушэнні яе паветранай прасторы расійскімі самалётамі нагадала пра сітуацыю 2015 года, калі турэцкія ВПС збілі расійскі самалёт Су-24.

«Тры расійскія знішчальнікі над Талінам — яшчэ адзін цвёрды доказ таго, што [праграма НАТА] «Усходні вартавы» даўно наспеў. Паўночна-ўсходняя мяжа НАТА правяраецца не проста так. Мы павінны дзейнічаць сур'ёзна. Турцыя паказала прыклад 10 гадоў таму. Ёсць над чым задумацца», — напісала Шакалене ў сацсетцы Х.
24 лістапада 2015 года турэцкі знішчальнік F-16 збіў расійскі бамбавік Су-24 каля сірыйска-турэцкай мяжы. Турцыя сцвярджала, што расійскі экіпаж парушыў яе паветраную прастору, нягледзячы на шматлікія папярэджанні. Масква гэта адмаўляла, заяўляючы, што самалёт знаходзіўся выключна над тэрыторыяй Сірыі. Адзін з расійскіх пілотаў загінуў падчас прызямлення пасля катапультавання.
Раней паведамлялася, што Эстонія абвінаваціла тры расійскія знішчальнікі ў парушэнні сваёй паветранай прасторы, хоць у Міністэрстве абароны Расіі сцвярджаюць, што нібыта нічога такога не было. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, даведаўшыся пра гэту сітуацыю, заявіў, што яна яму вельмі не падабаецца.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
А так да, пролетели и ПВО даже радаром не поприветствовали. Сколько той Эстонии, три минуты лёту. Этого достаточно, чтобы отбомбиться и уйти за горизонт.
Ну и "восточный часовой" с литовского на русский переводится как "дайте нам 20 млрд евро в год для начала". Я же ничего не перепутала, пони Шакалене? Ведь нет?