Свет77

Як жонка Уладзіміра Пуціна яшчэ ў 1990‑я даведалася пра здрады мужа

Пуціна здаў яго сябар Ігар Сечын.

Уладзімір Пуцін з жонкай Людмілай

Расійскія расследавальнікі Раман Баданін і Міхаіл Рубін у сваёй кнізе «Цар уласнай персонай» расказалі пра пікантны эпізод з жыцця Уладзіміра Пуціна ў 1990-я. Ім пра гэта паведаміў былы блізкі знаёмы лідара Крамля, а тады намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Барыса Ельцына, піша BILD.

Як пішуць Баданін і Рубін, Пуцін шукаў месца для сустрэч з палюбоўніцай. На дапамогу яму прыйшоў Ігар Сечын, яго падначалены. Выпадкова ён атрымаў у той час кватэру плошчай нават больш, чым у шэфа. «Прыкладна на чатыры квадратныя метры», — успамінае суразмоўца аўтараў кнігі. Гэта злавала Пуціна, але ён змірыўся, бо Сечын прадастаўляў яму гэтую кватэру кожны раз, калі сам з жонкай сыходзіў з дому.

Усё гэта рабілася таемна ад жонкі Сечына Марыны. Аднаго разу яна вярнулася дадому раней, чым чакалася, і застала ў сваёй кватэры палюбоўніцу Пуціна (сам ён ужо ці сышоў, ці яшчэ не паспеў прыйсці). Натуральна, яна западозрыла ў здрадзе мужа. Той не стаў хлусіць і «здаў» начальніка. А Марына адразу ўсё расказала Людміле Пуцінай, з якой была знаёмая.

Што потым адбылося паміж Людмілай і Уладзімірам, невядома. Афіцыйна яны развяліся толькі ў 2013 годзе.

Сяброўству ж Пуціна з Сечыным гэты эпізод не пашкодзіў. Сечын да гэтага часу лічыцца адным з самых магутных людзей Расіі і ўзначальвае «Раснафту».

Кніга Рамана Баданіна і Міхаіла Рубіна пра Уладзіміра Пуціна выйшла ў ліпені 2025 года.

Каментары7

  • Типок Вагнерок
    21.09.2025
    Не фанат лично Пыпы, но это только показывает его как мужика нормальной сексуальности. Что, он должен быть трансгендером?
  • не
    21.09.2025
    Типок Вагнерок, он педофил. поэтому не публикуют эпштейновские файлы - там он засветился, но публикация вызовет ненужную эскалацию.
  • Сьвяты айцец
    21.09.2025
    Пры ўсёй агідзе да гэтага нячысціка, не вельмі зразумела з тэксту, а ў чым здрадзіў?

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную9

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць