Здарэнні22

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску

Жыхары Заводскага раёна непакояцца з-за масавай гібелі катоў і лічаць, што гэта справа рук скуралупа, пішуць Мінск-навіны.

З пачатку верасня жыхары раёна аўтазавода ў Мінску сталі знаходзіць трупы сваіх хатніх гадаванцаў. Гараджане мяркуюць, што катоў наўмысна забіваюць, прычым з асаблівай жорсткасцю. Пацверджанне таму — распоратыя жываты і вынятыя вантробы.

— Нашы гадаванцы, якія не выходзяць за межы ўласных двароў, становяцца ахвярамі гэтага маньяка. Зламыснік нейкім чынам выманьвае іх, пасля чаго па-зверску забівае, а знявечаныя трупы падкідвае пад платы ці вароты гаспадароў, дадаючы тым самым цынізму да свайго злачынства, — напісалі чытачы.

Са слоў мясцовых жыхароў, выяўлена больш за 10 загінулых жывёл з ідэнтычнымі траўмамі. Каб прыцягнуць увагу да праблемы, уладальнікі паведамляюць пра яе ў праваахоўныя органы і расклейваюць аб'явы па раёне.

Між тым, нельга выключаць і верагоднасць таго, што прадстаўнікі сямейства каціных маглі стаць ахвярамі бадзяжных сабак. Па інфармацыі адміністрацыі Заводскага раёна, прадстаўнікі «Фаўны горада» праводзяць у раёне адпаведныя рэйдавыя мерапрыемствы. На дадзены момант вядома аб адным выпадку адлову.

Каментары2

  • cool
    20.09.2025
    Труба было дадаць, што гэты жывадзер супраць тараканаў, а то шукаць ніхто ня будзе
  • Клаўс
    20.09.2025
    Мусар выйшаў на песнію, а звычка катаваць засталася

Цяпер чытаюць

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?40

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Усе навіны →
Усе навіны

У БелТА будзе новы кіраўнік5

У Мінску задумалі стварыць «Парк кіно»6

На Случчыне кіроўцу параніў металічны прадмет, які вылецеў з-пад колаў машыны2

Аляксандр Мілінкевіч у рэанімацыі, яго стан вельмі цяжкі13

Сярод беларускіх каталікоў пашырае ўплыў «Альфа». Чаму не ўсім гэта даспадобы?12

Аказваецца, з прэзідыума Усебеларускага сходу выключылі аднаго чалавека. За што яго так?3

Падчас начной атакі на Таганрог ўкраінцы знішчылі два ўнікальныя расійскія самалёты7

На карупцыі злавілі дырэктара Інстытута машынабудавання Акадэміі навук разам з намеснікам і бухгалтарам7

Прах балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына развеялі над Акой5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?40

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць