Свет55

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў

«Гэта быў не план. Гэта была канцэпцыя», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Дональд Трамп заявіў, што мірны план па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў. Пра гэта ён паведаміў, размаўляючы з журналістамі на борце прэзідэнцкага самалёта Air Force One.

Журналісты папрасілі Трампа пракаментаваць заявы некаторых рэспубліканцаў пра тое, што першапачатковы план з 28 пунктаў быў занадта «спрыяльным» для Расіі.

«Гэта быў не план. Гэта была канцэпцыя. І адтуль яны ўзялі кожны з 28 пунктаў, а затым звялі да 22 пунктаў. Паводле многіх з іх было знойдзенае рашэнне, і насамрэч вельмі спрыяльнае. Паглядзім, што з гэтага выйдзе», — сказаў Трамп.

Ён таксама заявіў пра неабходнасць тэрытарыяльных саступак з боку Украіны, спасылаючыся на прасоўванне Расіі на фронце.

«Глядзіце, як усё ідзе: калі паглядзець, усё рухаецца ў адным напрамку на фронце. Так што ў выніку гэта зямля ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў можа і так быць захоплена Расіяй. Вы хочаце ваяваць і страціць яшчэ 50—60 тысяч чалавек? Ці хочаце зрабіць нешта цяпер?» — сказаў прэзідэнт ЗША.

Раней паведамлялася, што пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф прыедзе на наступным тыдні ў Маскву, каб сустрэцца з Пуціным.

Каментары5

  • План
    26.11.2025
    Еўропа ў сваім плане ўвогуле не прапісала канкрэтныя тэрыторыі, якія прапануе Украіне аддаць Расеі, а проста напісалі:

    "21. Тэрыторыі: Украіна абавязваецца не вяртаць сваю акупаваную суверэнную тэрыторыю ваеннымі сродкамі. Перамовы аб абмене тэрыторыямі пачнуцца з лініі судакранання".

    Улічваючы прасоўванне Расіі на фронце, Расея збіраецца акупаваць столькі тэрыторый, колькі паспее да падпісання плана.
    План Еўропы спрыяе расейскім мэтам, бо не акрэслівае канкрэтныя тэрыторыі, а проста піша "акупаваную". На які момант акупаваную, якія канкрэтна тэрыторыі - нічога ў плане Еўропы няма. А гэта значыць, Еўропа прапануе Украіне аддаць Расеі ўсё, што яна нахапае да моманту падпісання (які можа адбыцца ў невядома ў якім годзе) і адмовіцца вяртаць усё захопленае ваеннымі сродкамі.
  • М
    26.11.2025
    можа і так быць захоплена
    ===
    а можа й ня быць захоплена. А можа пераходзіць з рук у рукі. А можа Кітай (Іран, Пхэньян) зьменшыць падтрымку Расеі. А можа Амэрыка (Брытанія, Польшча) зьменшыць падтрымку Ўкраіны.
    Карацей, чарговы будапэшцкі гідрант. А дурні ўкраінцы, беларусы ды казахі аддалі рэальную ядравую рэч імпэрцам з Трэйцяга Райху=Трэйцяга Рыму пад развод для наіўных ружовых поні, якія думалі зараз будзем жыць у міры, армію скароцім, бязьядзерная зона.
    Такі быў тады час. Людзі - гадунцы савецкіх матэрыялістычных школаў - зараджалі ваду з тэлевізара, масава йшлі да варажбітак, гадалак, паўсюдна бачылі іншаплянэцян і зданяў з таго сьвету й верылі ва ўсё добрае проці ўсяго ліхога. Безумоўна верыць варта, але думаць, што ўвесь час так будзе...
  • Мнение
    26.11.2025
    Интересно, какие пункты выкинул Трамп из российского плана в 28 пунктов.

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць