Грамадства1212

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Як стала вядома «Нашай Ніве», затрыманы генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк» Уладзімір Басько. Гэта знакавая фігура для беларускага ІТ, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Парка высокіх тэхналогій.

Уладзімір Басько. Фота: скрыншот БТ

Найбольш імаверна, што да яго прыйшлі па справе «Софтклуба».

Пра затрыманне Уладзіміра Басько «Нашай Ніве» стала вядома з некалькіх крыніц. Апошні раз Басько быў анлайн у пачатку лістапада, а апошні раз публічна з'яўляўся ў сярэдзіне кастрычніка на форуме «БанкІТ — 2025». На мерапрыемстве абмяркоўвалі выклікі і дасягненні ў сферы інфарматызацыі банкаўскіх паслуг. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» звязваюць затрыманне Уладзіміра Басько са справай «Софтклуба», але дакладны сэнс прэтэнзій да яго невядомы. 

Уладзімір Басько — гэта знакавая фігура беларускага ІТ.

Ён не праграміст, а функцыянер — адзін з бацькоў-заснавальнікаў Парка высокіх тэхналогій, найлепшая фігура для размовы з дзяржавай ад асобы калектыўнага айцішніка. 

Басько стаяў ля вытокаў «Інфапарка» — арганізацыі з пачатку 2000-х, якая аб'яднала кіраўнікоў маладых амбіцыйных кампаній з яшчэ незразумелага для дзяржавы рынка. Там былі і ЕРАМ, і «Айтранзішн», і той жа «Софтклуб». 

На базе «Інфапарка» фарміраваліся ідэі і патрабаванні галіны, якія ў выніку перакладваліся на законы — па кабінетах бегаў Басько, — і дапамагалі расці ўсяму сектару.

@nashaniva Затрыманы член камісіі па вяртанні Як стала вядома Нашай Ніве, затрыманы генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк» Уладзімір Басько. Гэта знакавая фігура для беларускага ІТ, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Парка высокіх тэхналогій #беларусь #нашаніва #минсксейчас #лукашенко #белорусы ♬ News Theme - TATANX

Аўтарытэт Басько ў 2023‑м выкарыстала дзяржава, прызначыўшы яго ў Камісію па вяртанні, якая павінна прымаць пакаянні беларусаў, вымушаных пакінуць радзіму праз палітычныя рэпрэсіі.

Знакамітай стала размова Уладзіміра Басько з Лукашэнкам у 2021 годзе. Басько ў чалабітных фармулёўках загаварыў пра сыход Лукашэнкі з пасады прэзідэнта, але — «я вас прашу», — з заклікам застацца «гарантам незалежнасці». 

Лукашэнку думка не спадабалася, ён перабіў Басько словамі «нікуды я не пабягу».

Нагадаем, сэнс справы «Софтклуба» ў тым, што быццам бы існавала карупцыйная змова паміж кампаніяй-пастаўшчыком ІТ-рашэнняў і менеджарамі шэрагу банкаў. Яны нібыта атрымлівалі адкаты за лаяльнасць да канкрэтнага пастаўшчыка, але ў працэсе яшчэ і крэатыўна недаплачвалі падаткі, што і стала першаснай прычынай увагі органаў.

Чытайце таксама: Стала вядома сутнасць справы Софтклуба 

Затрыманні пачаліся 23 кастрычніка 2025 года з арышту генеральнага дырэктара і стваральніка кампаніі «Софтклуб» Уладзіміра Сіроткі.

Чытайце: Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Праз тры дні, 26 кастрычніка, сілавікі прыйшлі да старшыні праўлення Цэптар Банка Аляксандра Ігнатава. Пазней стала вядома аб праблемах у старшыні банка ВТБ Уладзіміра Ліхадзіеўскага, а таксама аб затрыманнях менеджараў сярэдняга звяна ў Прыёрбанку. Быў затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы. Таксама вядома пра затрыманне былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця Арцёма Мароза.

Чытайце таксама: Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Кіраўніцтва «Софтклуба» абвінавачваюць, як вядома «Нашай Ніве», ва ўхіленні ад падаткаў і дачы хабару. Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра гэтую справу яшчэ не было. 

Каментары12

  • Аналитик
    25.11.2025
    Писали в этом году про задержание другого Басько, преподавателя БГУ.
  • Дзікпікавіч
    25.11.2025
    Цяпер ён зможа на сабе пратэсціраваць працу “камісіі”
  • Санта Бэрримор
    25.11.2025
    Ну кто тут еще в Парке ждет лучших времен? Их не будет, расходимся.

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца9

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Цана на золата наблізілася да 5600 даляраў за унцыю

«Час заканчваецца». Трамп пагражае Ірану новымі ўдарамі

Ці патрэбна вашаму сабаку цёплае адзенне ў маразы?1

Саудаўская Аравія радыкальна пераглядае планы адносна горада будучыні коштам $500 мільярдаў — не хапае грошай1

Расіяне за дзень страцілі два самалёты5

Пазняк нагадаў, што Калеснікава — «палітычнае нішто», але з разумнай сястрой54

У Брэсце прадавец машын рэкламаваў аўтамабіль і не думаў пра азімыя

Беларускія дранікі занялі 14‑е месца ў сусветным топе страў з бульбы7

Наступны раўнд перамоў паміж Расіяй і Украінай пройдзе без ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца9

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць