Здарэнні55

У Расіі, абараняючы незнаёмую жанчыну, загінуў 33‑гадовы беларус

У расійскім Мураме быў забіты беларус, як заступіўся за незнаёмую жанчыну. Мужчына працаваў на будоўлі і прыехаў адпачыць на дыскатэку ў суседні раён. 

Здарэнне адбылося 28 чэрвеня каля мясцовага начнога клуба. Два беларусы, якія працавалі на будоўлі ў Ніжагародскай вобласці, прыехалі з горада Выкса на дыскатэку ў Мурам.

Раніцай ля будынка клуба яны ўбачылі бойку мясцовых, адзін з удараў атрымала жанчына, якая намагалася разняць мужчын.

Беларус падышоў да крыўдзіцеля і паспрабаваў адвесці яго ўбок. У гэты момант да яго ззаду падбег абвінавачаны і нанёс удар у падбародак.

Беларус атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і памёр да прыезду медыкаў.

24-гадовы забойца разам з жонкай і знаёмымі ўцяклі на аўтамабілі, але па відэакамерах іх вылічылі і затрымалі ў Разані.

Хлопца будуць судзіць паводле артыкулу за наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць.

Каментары5

  • пуцін і трамп
    26.11.2025
    рассея забівае!
  • Filipp
    26.11.2025
    "Раніцай ля будынка клуба яны ўбачылі бойку мясцовых, адзін з удараў прыляцеў жанчыне, якая намагалася разняць мужчын"©
    Калі жанчына лічыць, што ў яе дастаткова моцы, каб разнімаць бойку мужчын, хай яна сама нясе адказнасць за сваі дзеянні.
    Беларуса шкада. Зямля яму пухам.
  • Багдан
    26.11.2025
    Нахалеру нам гэта ведаць???

Цяпер чытаюць

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?54

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прадзюсар «Ласкавага мая» Андрэй Разін хаваецца ад расійскіх судоў у ЗША

Украіна пагадзілася абмежаваць армію да 800 тысяч чалавек22

У БелТА будзе новы кіраўнік5

У Мінску задумалі стварыць «Парк кіно»6

На Случчыне кіроўцу параніў металічны прадмет, які вылецеў з-пад колаў машыны2

Аляксандр Мілінкевіч у рэанімацыі, яго стан вельмі цяжкі13

Сярод беларускіх каталікоў пашырае ўплыў «Альфа». Чаму не ўсім гэта даспадобы?13

Аказваецца, з прэзідыума Усебеларускага сходу выключылі аднаго чалавека. За што яго так?3

Падчас начной атакі на Таганрог ўкраінцы знішчылі два ўнікальныя расійскія самалёты7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?54

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць