Поўная расшыфроўка злітых перамоў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і прадстаўнікоў Пуціна Дзмітрыева і Ушакова
Публікацыя Bloomberg расшыфровак гутарак паміж спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і памочнікам Уладзіміра Пуціна Юрыем Ушаковым, а таксама паміж спецпрадстаўніком Пуціна Кірылам Дзмітрыевым і Юрыем Ушаковым стала самай гучнай навіною апошняга часу. Яна выявіла, што амерыканскі перамоўшчык апекаваў расіян, прапанаваў ім апярэдзіць Украіну, даваў парады, як гаварыць з Трампам і як замацаваць свае пазіцыі. Таксама зліў пацвердзіў — мірны план Трампа рыхтавалі ў Крамлі. Даём поўны тэкст расшыфровак.

Размова Уіткафа і Ушакова
Тэлефонная размова паміж спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і памочнікам Уладзіміра Пуціна Юрыем Ушаковым адбылася 14 кастрычніка 2025 года.
Уіткаф: Прывітанне, Юрый.
Ушакоў: Так, Стыў, прывітанне, як справы?
Уіткаф: Добра, Юрый. Як ты?
Ушакоў: Нармальна. Віншую, прыяцель.
Уіткаф: Дзякуй.
Ушакоў: Ты зрабіў выдатную працу. Проста выдатную працу. Вялікі табе дзякуй. Дзякуй, дзякуй.
Уіткаф: Дзякуй, Юрый, і дзякуй за вашу падтрымку. Я ведаю, што ваша краіна гэта падтрымлівала, і я гэта цаню.
Ушакоў: Так-так-так. Так. Ты ж ведаеш, што менавіта таму мы прыпынілі арганізацыю першага Расійска-Арабскага саміту.
Уіткаф: Так.
Ушакоў: Так, таму што мы лічым, што ў цябе атрымліваецца рабіць сапраўдную працу ў рэгіёне.
Уіткаф: Ну, паслухай. Я вось што скажу. Я думаю, што калі мы зможам урэгуляваць гэтую сітуацыю паміж Расіяй і Украінай, усе будуць скакаць ад радасці.
Ушакоў: Так-так. Так, толькі трэба разабрацца з адной праблемай. [смяецца]
Уіткаф: З якой?
Ушакоў: З расійска-ўкраінскай вайной.
Уіткаф: Я ведаю! І як жа нам з ёй разабрацца?
Ушакоў: Прыяцель, я проста хачу тваёй парады. Ты думаеш, будзе карысна нашым начальнікам пагаварыць па тэлефоне?
Уіткаф: Так, думаю, так.
Ушакоў: Вось як. І калі, на тваю думку, гэта можна было б арганізаваць?
Уіткаф: Думаю, як толькі вы прапануеце, мой начальнік будзе гатовы.
Ушакоў: Добра, добра.
Уіткаф: Юрый, Юрый, вось што б я зрабіў. Мая рэкамендацыя.
Ушакоў: Так, калі ласка.
Уіткаф: Я б патэлефанаваў, каб проста нагадаць, што вы віншуеце прэзідэнта з гэтым дасягненнем [па Газе], што вы яго падтрымлівалі, што вы паважаеце яго як чалавека міру і што вы рады вынікам яго працы. Вось я б так падышоў да гэтага. Мне здаецца, гэта будзе вельмі добры званок.
Таму што… давай я табе скажу, што я сказаў прэзідэнту. Я сказаў прэзідэнту, што вы… што Расійская Федэрацыя заўсёды хацела мірнага пагаднення. Я ў гэта веру. Я сказаў прэзідэнту, што я ў гэта веру. І я лічу, што праблема ў тым, што ў нас ёсць дзве краіны, якім цяжка прыйсці да кампрамісу, але як толькі мы да яго прыйдзем, будзе мір. Я нават думаю, што мы, можа быць, складзём, скажам, план міру на 20 пунктаў, як па Газе. Мы распрацавалі план Трампа з 20 пунктаў, 20 крокаў да міру, і я думаю, што, магчыма, мы зробім тое ж самае з вамі. Мая думка вось у чым…
Ушакоў: Добра, добра, мой сябар. Думаю, менавіта гэтае пытанне нашы лідары маглі б абмеркаваць. Стыў, я згодны з табой, што ён павіншуе, скажа, што містар Трамп — сапраўдны міратворац і гэтак далей. Гэта ён скажа.
Уіткаф: Але ёсць штосьці яшчэ, што мне здаецца зайшло б цудоўна.
Ушакоў: Так-так.
Уіткаф: А што калі… Што калі… паслухай…
Ушакоў: Я абмяркую гэта са сваім начальнікам, а потым вярнуся да цябе. Добра?
Уіткаф: Так, таму што паслухай, што я кажу. Я проста хачу, каб ты сказаў — можа быць, каб ты сказаў гэта прэзідэнту Пуціну, таму што ты ведаеш, я глыбока паважаю прэзідэнта Пуціна.
Ушакоў: Так, так.
Уіткаф: Можа быць, яму варта сказаць прэзідэнту Трампу: ведаеш, Стыў і Юрый абмяркоўвалі вельмі падобны 20‑пунктны план міру, і нешта падобнае дапаможа зрушыць сітуацыю з мёртвага пункту, мы адкрыты да такіх рэчаў — да працы над тым, што трэба для міру.
Паміж намі, я разумею, што трэба, каб заключыць мір: Данецк і, магчыма, абмен нейкімі яшчэ тэрыторыямі. Але паслухай: замест таго, каб вось так выражацца, давай казаць больш аптымістычна, таму што я думаю, што так мы дасягнём здзелкі. І я думаю, Юрый, што прэзідэнт дасць мне шмат прасторы і паўнамоцтваў для дасягнення здзелкі.
Ушакоў: Я разумею…
Уіткаф: …так што калі мы створым такую сітуацыю, маўляў, пасля гэтага я пагаварыў з Юрыем і мы абмеркавалі [план] — я думаю, гэта можа прывесці да сур'ёзнага прагрэсу.
Ушакоў: Добра, гучыць добра. Добра.
Уіткаф: І яшчэ сёе-тое: Зяленскі будзе ў Белым доме ў пятніцу.
Ушакоў: Я ведаю (пасміхаецца).
Уіткаф: Я пайду на гэту сустрэчу, таму што яны хочуць, каб я там быў, але я думаю, калі магчыма, добра было б арганізаваць званок з вашым начальнікам да гэтай сустрэчы.
Ушакоў: Да, да [гэтай сустрэчы] — так?
Уіткаф: Правільна.
Ушакоў: Добра, добра. Я зразумеў тваю параду. Я абмяркую гэта са сваім начальнікам і вярнуся да цябе, добра?
Уіткаф: Добра, Юрый, да хуткага.
Ушакоў: Выдатна, выдатна. Вялікі дзякуй. Дзякуй табе.
Уіткаф: Пакуль, пакуль.
Ушакоў: Пакуль.
Расшыфроўка размовы Ушакова і Дзмітрыева
Тэлефонная размова паміж спецпрадстаўніком Пуціна Кірылам Дзмітрыевым і памочнікам Уладзіміра Пуціна Юрыем Ушаковым адбылася 29 кастрычніка 2025 года.
Ушакоў: Алё.
Дзмітрыеў: Юрый Віктаравіч.
Ушакоў: Так, Кірыл Аляксандравіч, ну, я там усё адправіў. Заўтра будзем размаўляць там.
Дзмітрыеў: Ну, выдатна, выдатна. Так, так, так. Я ў Саудаўскую Аравію паляцеў, але мне здаецца, гэта вельмі важна, так, таму што гэта вельмі добры шлях наперад.
Ушакоў: Ну, нам трэба па максімуме, як думаеш, напэўна, як лічыш? А так перадаваць што?
Дзмітрыеў: Не, глядзіце. Мне здаецца, вось гэту паперу, проста мы зробім як бы ў нашай пазіцыі, і я проста нефармальна адразу перадам, што ўсё гэта нефармальна. А яны няхай робяць як сваю. Але я думаю, што яны не зусім нашу версію возьмуць, але прынамсі, максімальна блізка да яе.
Ушакоў: Ну, у тым і справа, што яны могуць не ўзяць, а скажуць, што гэта з намі ўзгоднена. Вось што я баюся.
Дзмітрыеў: Не, не, не. Гэта дакладна, я ну проста разам з вамі, ну як вы скажаце слова ў слова, я скажу.
Ушакоў: Яны могуць потым пераназваць — і ўсё. Ну, ёсць такая небяспека. Ёсць. Ну, добра, нічога. Паглядзім.
Дзмітрыеў: Так, мне здаецца, проста так… І потым вы таксама можаце са Стывам пагаварыць па гэтай паперы. То-бок, мы зробім акуратненька.
Ушакоў: [неразборліва]
Дзмітрыеў: Дзякуй вам велізарны, Юрый Віктаравіч. Дзякуй вам велізарны. Дзякуй. Да пабачэння.
Каментары
Смотрите, чего боялась Рашка:
"Ушаков: Ну, в том и дело, что они могут не взять, а скажут, что это с нами согласовано. Вот что я боюсь.
Ушаков: Они могут потом переименовать и всё. Ну, есть такая опасность".
Россия боялась, что американцы возьмут эти пункты, перепишут по-своему, как невыгодно Рашке, а потом скажут, что всё согласовано с РФ. И тогда Россия получается не смогла бы пропихнуть свои хотелки.
Поэтому россияне сами слили свой план в СМИ под названием "план Трампа", чтобы Трамп не мог опубликовать свой вариант. Типа вот же он, уже опубликован.