Свет55

Эстонія склікае пасяджэнне Рады бяспекі ААН з-за расійскіх знішчальнікаў, якія парушылі яе паветраную прастору

Гэта першы выпадак, калі пасяджэння Рады бяспекі ААН запрасіла Эстонія.

Талін. Фота: Getty Images / R.Tsubin

Рада бяспекі ААН склікае 22 верасня надзвычайнае пасяджэнне — з-за парушэння Расіяй паветранай прасторы Эстоніі, якое было 19 верасня. 

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна.

«Адкрыта парушаючы нашу паветраную прастору, Расія падрывае прынцыпы, якія маюць важнае значэнне для бяспекі ўсіх дзяржаў-членаў ААН. Таму вельмі важна, каб падобныя дзеянні-асабліва калі яны здзяйсняюцца пастаянным членам Рады бяспекі — разглядаліся ў рамках гэтага самага органа», — сказаў ён.

Цахкна падкрэсліў, што гэта парушэнне паветранай прасторы з'яўляецца часткай больш шырокай схемы паводзін Расіі, накіраванай на праверку рашучасці Еўропы і NATO.

«Усяго за некалькі дзён да гэтага 19 расійскіх беспілотнікаў уварваліся ў паветраную прастору Польшчы, а расійскі ўдарны беспілотнік заставаўся ў паветранай прасторы Румыніі цягам гадзіны. Гэта не асобныя інцыдэнты, а частка больш шырокай схемы эскалацыі з боку Расіі, як на рэгіянальным, так і на глабальным узроўнях. Такія паводзіны патрабуюць міжнароднай рэакцыі», — адзначыў Цахкна.

19 верасня Расія парушыла паветраную прастору Эстоніі над Балтыйскім морам каля вострава Вайндла — тры расійскія знішчальнікі МіГ-31 знаходзіліся там 12 хвілін. Расія адмаўляе парушэнне і заяўляе, што маршрут знішчальнікаў пралягаў над нейтральнымі водамі Балтыйскага мора на адлегласці больш за тры кіламетры ад вострава Вайндла.

Каментары5

  • Квасъ
    21.09.2025
    Эрдоган уже показал, что с этими истребителями надо делать. У российских пилотов сейчас смена памперса при слове "Турция" происходит.
  • Фуршэт
    21.09.2025
    Пасядаць разам будуць. Гэта добра. Кантакты ўстанаўліваць.
  • Барадзед
    21.09.2025
    Для ООН это слишком напряжно. Сбивайте их сами, если они вам мешают.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць