Каментары да артыкула

«Міколу Статкевіча шкада як чалавека, але не як быкаўскага героя»

  • Вольга
    20.09.2025
    Згодна
  • 2010бачыў
    21.09.2025
    https://pazniak.info/page_da_pyitannya_pra_rejyimnuyu_quotapazyitsyiyuquot
  • Сцяпан
    20.09.2025
    Ды не захапляемся мы кнігамі Быкава, дзе Мурло-Пшанічны-падкулачнік - здрайца, а сацыяльна наш злодзей Свіст - герой.

    Дарэчы, хтосьці ўвогуле захапляецца творчасцю Быкава?
  • А
    20.09.2025
    Таварыш Сцяпан, не тыя кнігі вы чыталі. Быкаў жыў у савецкі час, яго погляды з часам трансфармоўваліся. Усе пісьменнікі павінны былі мець творы,якія хваляць савецкую сістэму. Таго ж Быкава ледзьве не рэпрэсавалі за Мёртвым не баліць. Вось гэта і трэба чытаць, а не тое ідэалагічна выверанае, чым напіхвалі ў школе. Яшчэ Доўгая дарога дадому, На чорных лядах, Аблава. Мяркую, вы пра такія не чулі?!
  • Прачытаў уважліва Быкава, мае вывады 20.09.2025
    21.09.2025
    А, неяк у кніжнай краме даўным даўно была кніга Быкава без цэнзуры. Цікавы фармат: надрукаваны тэкст, які звычайна бачым у бібліятэцы, а зверху курсівам надрукаваныя праўкі, якія рабіў цэнзар.
    Вельмі было цікава паглядзець, як цэнзар выкрэсліваў усю крытыку НКВД і савецкай ўлады з твораў Быкава.
    Таму чытаць Быкава трэба паміж радкоў, разумеючы, што савецкая цэнзура выкрэслівала ўсё, што Быкаў хацеў напісаць прама, адкрыта.
  • !?
    20.09.2025
    Загаловак артыкула перакручвае, скажае думку аўтаркі:
    "Статкевіч зрабіў учынак цалкам у логіцы быкаўскіх герояў" і далей "Я не маю права шкадаваць быкаўскага героя, сама б я так не змагла. Я і не змагла, кішка тонкая."
  • Прачытаў уважліва Быкава, мае вывады
    20.09.2025
    Для мяне Сотнікаў не пазітыўны прыклад, а адмоўны. Пайшоў на заданне хворы, перашкаджаў выконваць заданне, у выніку: партызанскі атрад застаўся без ежы, стараста, які дапамагаў як мог аднавяскоўцам выжываць, вымушана прыняўшы ролю галоўнага па вёсцы, каб гэтую пасаду не заняў нехта нашмат горшы для аднавяскоўцаў, павешаны немцамі, шматдзетная маці, якая дапамагла хвораму Сотнікаву, накарміла і схавала яго ў сябе дома, павешана немцамі.
    Адны мінусы ад гераізма гэтага Сотнікава, якому было напляваць на просты беларускі народ, які выжываў як мог пад акупацыяй, кінуты савецкімі войскамі ў самым пачатку вайны.
    Што зрабіў Сотнікаў? Ніводнага немца не забіў на гэтым заданні, не прынёс ежу свайму атраду, затое мінус некалькі мірных жыхароў, і дзеці засталіся сіротамі. Ну і напарнік яго, калі б пайшоў адзін, без Сотнікава, то выканаў бы заданне атрада, прынёс ежу байцам, а не ўляпаўся бы ў такую ганьбішчу, з якой няма выйсця.
  • Культуролагі-шмультуролагі
    20.09.2025
    Куды як лепшы тутбай, які і нашым і вашым, і русіфікацыяй займаўся. Мікола 11 гадоў у турме, а чарняўская кончыць з сябе культуролага на заработная Зісерам, у тым ліку дзякуючы супрацы з рэжымам, грошы.
  • Странный пост
    20.09.2025
    17 сентября Юлия Чернявская написала странный пост: "Разность контекстов. В Беларуси это новоявленный праздник. В Польше - черный день, когда при ведущейся уже в Польше войне СССР оттяпал у нее кусок страны".
    Хочется спросить у Юлии: она что, считает Западную Беларусь куском Польши? Серьёзно?
  • Paliašuk
    21.09.2025
    Странный пост, ваш пост сапраўды дзіўны. Пішаце пра кантэкст і адразу ж яго ігнаруеце. Была ўсходняя мяжа Польшчы, прызнаная СССР паводле Рыжскай дамовы і дамовы аб ненападзе. СССР заключае таемны пратакол аб перадзеле Еўропы з Рэйхам і, парушыўшы папярэднія дамовы з Польшчай, адбірае ў яе тэрыторыі, але ўжо пасля нападу Германіі ў 1941 прызнае незаконнасць анэксіі. Беларусь тут, на жаль, не з'яўляецца ў 1918-21 як паўнавартасны міжнародны суб'ект - з-за інтрыгаў тых жа Польшчы і расеі, але гэта ўжо асобнае пытанне; і з'яўляецца ў 1945 як чалец ААН (у тым ліку дзеля гэтага ўраду ПНР перадалі 17 раёнаў БССР - Ялцінска-Патсдамскі кампраміс з саюзнікамі) і ў 1991 як незалежная дзяржава, якая падпісвае з Польшчай двухбаковыя дамовы аб межах. Ведаючы гэты кантэкст, Чарняўская пытанне прыналежнасці Заходняй Беларусі нават не ўздымае - гэта беларуская тэрыторыя, і гэта аксіёма.
    Але яго ў мэтах правакацыі ўздымае юзер "Странный пост". І яшчэ - лукашысты штогод актуалізуюць гэтую  гісторыю. Але неяк дзіўна актуалізуюць: сумесных парадаў саветаў з гітлераўцамі, вітальных брамаў з зоркай і свастыкай, дэпартацыі, Катынь, Курапаты, перадача сталіным Віленскага краю Літве - не бачу; Гродна і Брэст у складзе БССР - бачу. Лепш звярніце ўвагу на гэтыя нестыкоўкі і странности.
  • Так и есть
    21.09.2025
    Странный пост, С юридической точки зрения Польши Зап. Беларусь была Польша. Населенная белорусами.
  • Странный пост
    21.09.2025
    Так и есть, фигня ваша "юридическая точка зрения", которая происходила без участия самих беларусов и самого беларуского государства.
    Западная часть Беларуси - это всегда Беларусь, под чьей бы оккупацией она не находилась в разное время - немецкой, польской или российской/советской.
  • Фантазеры
    21.09.2025
    Странный пост, Не фигня. Беларусь была не всегда. Белорусы назывались белорусами не всегда. Даже язык, на котором говорят белорусы сегодня, преимущественно русский.
  • .
    21.09.2025
    З павагай да права Статкевіча выбраць свой лёс. А меркаванне Чарняўскай лічу нерэлевантным:

    1. У Быкава звычайна маральны выбар паміж сумленнем і здрадай. Гэта абсалютна не сітуацыя выбару Статкевіча. Выезд за мяжу - не здрада.
    - За мяжой складана працягваць той тып барацьбы, да якога звыкся. Але можна паспрабаваць іншы падыход, знайсці іншае сваё месца. Рызыка ў тым, што можна яго не знайсці.
    - У Беларусі вымушаны бяздзейнічаць (за кратамі). Затое застаешся сімвалам і прыкладам волі для іншых.
    Таму ў абодвух варыянтах ёсць свае плюсы і мінусы. Выбар складаны, але не мае такі адназначны маральны кантраст як у творах Быкава.

    Да таго ж сітуацыі выбару ў Быкава ўніверсальныя: ў іх можна паставіць розных людзей і ацэнка "сумленне" - "здрада" застанецца той жа.
    У сітуацыі "эміграцыя - зняволенне" выбар - справа асабістая.

    2. Экзістэнцыялізм мае даволі далёкую сувязь да выбару ў творах Быкава і да выбару Статкевіча.
    Так, ёсць момант свабоды асабістай насуперак абсурду трагічных абставін.
    Усё астатняе - іншае.
    Метафізічная экзістэнцыя не блізкая героям Быкава і Статкевічу.
    Розны ўплыў рамантызму: для Статкевіча той, які паўплываў на нацыянальныя рухі, у экзістэнцыялізме той, што гераізаваў творцу-асобу. У Быкава не бачу рамантызацый-ідэялізацый: усё цалкам рэалістычна (і ад таго яшчэ больш сур'ёзна).
  • Вадзя
    21.09.2025
    А хто тут спадзяваўся на ласку ,стоячы у кроку ад свабоды? Гэтую " саву "ўжо ў 101 раз кожны "культуролаг",як бы мовіць ,нацягвае на свой асабісты глёбус.
  • Безумство фанатиков
    21.09.2025
    Юлия путает литературу и реальность. В нашей реальной жизни смерть Станкевича никого не разбудит. Как не разбудила в России смерть Навального. Политик должен думать рационально, о том поддерживают ли его идеи массы, способны ли поддержать его и привести к власти. Короче, не политики вы все, а дошколята.
  • Найперш не галасі!
    21.09.2025
    Дзесьці знік мой кароценькі каментар пра няўменне адрозніць жыццё і літаратуру, а таксама пра прагу жыцця ў творах Быкава. Пра тое, што Быкаў не славіў гераічную смерць, пра тое што выбар загінуць мае сэнс, толькі калі дае шанс выжыць.
    "Трэцяя ракета", "Жураўліны крык", "Альпійская балада", "Сотнікаў", "Знак бяды", "На Чорных Лядах".
  • Прачытаў уважліва Быкава, мае вывады 20.09.2025
    21.09.2025
    Найперш не галасі! , у кнізе Быкава "Сотнікаў" ніхто не выжыў, ні сам Сотнікаў, ні шматдзетная маці, якая яго хавала, ні стараста, якога Сотнікаў хацеў расстраляць на месцы, і каторы не здаў яго немцам. Усіх павесілі. Прычым ні адзін фашыст ад "подзвігу" Сотнікава не пацярпеў. Пацярпелі толькі мірныя жыхары-беларусы, дзеці павешанай маці засталіся сіротамі.

    Мне дзіўна, што культуролагі ставяць Сотнікава ў прыклад для фігуры Статкевіча.

    [Зрэдагавана]
  • Хммммм
    21.09.2025
    "Прачытаў уважліва Быкава", дзіўная ў вас логіка. Бо ні адзін луковец ад "подзвігу" Статкевіча таксама не пацярпеў. Пацярпелі толькі мірныя жыхары-беларусы, якія пашлі на пратэсты па прызывах апазіцыі
  • Найперш не галасі!
    21.09.2025
    Прачытаў уважліва Быкава, мае вывады 20.09.2025,
    Вы робіце высновы наконт таго, што не чыталі. Маю на ўвазе мой камент, што знік у рэдактарскіх нетрах НН.
    Калі вярнуцца да мастацкага канфлікту ў творах Быкава, то творы Быкава не інструкцыя па партызанцы ці партыйнай рабоце.
    Асноўная праблема ў творах Быкава як застацца чалавекам ў той нялюдскай калатнечы. Як захаваць людскасць. Бывае што тое немагчыма і тады выбар хоць памерці па-людску, але праблема, што і памерці чалавекам цябе пазбавілі магчымасці.
    Тут доўгая размова пра людскасць ў нялюдскасці сталінізму і гітлерызму, пра жыві і змагайся, пра змагайся за жыццё і людскасць.
    Творы Быкава надзвычай жыццясцвярджальныя, жыццясцвярджальныя нават калі неабмежавана пануе смерць.
    Творы Быкава гэта не пра страту каштоўнасці жыцця, як скажам , ў "Memento more" Янкі Брыля.
  • Стан беларускай сітуацыі
    21.09.2025
    2025. Беларуская культуролаг не ў стане напісаць пару сказаў па-беларуску, толькі на расейскай.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць