Надвор'е

На наступным тыдні ў Беларусі чакаюцца першыя замаразкі

На наступным тыдні, з 22 па 28 верасня, у Беларусі чакаюцца першыя восеньскія замаразкі і туманы. Пра гэта папярэдзіў сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры АНТ.

Здымак ілюстрацыйны

Пасля цёплых нядзелі і панядзелка ў краіну прыйдзе сапраўдная восень: рэзкае паніжэнне тэмпературы будзе выклікана прыходам халоднага паветра з палярных рэгіёнаў. Паводле Дзмітрыя Рабава, пераход ад цёплага паветра да халоднага адбудзецца літаральна за суткі.

Канец верасня, верагодна, будзе поўнай супрацьлегласцю пачатку месяца, калі надвор’е было летнім. Асабліва вялікая верагоднасць першага халоднага надвор’я прыпадзе на другую палову тыдня.

У панядзелак, 22 верасня, ноччу тэмпература складзе +9…+15°С, а днём — апошнія летнія +21…+28°С, ападкаў не будзе.

Рэшта працоўнага тыдня будзе халоднай і няўтульнай: паветраныя масы, якія прыйдуць з арктычных рэгіёнаў, прынясуць невялікія дажджы, а напрамак ветру зменіцца на паўночны. Начныя тэмпературы апусцяцца да +6…+12°С, а днём будзе толькі +13°С на паўночным захадзе і да +19°С на поўдні. У сераду днём чакаецца +13…+17°С.

У другой палове тыдня Беларусь апынецца пад уплывам скандынаўскага антыцыклону з халодным паветрам. Ападкаў не прадбачыцца, але ўначы і раніцай магчымыя слабыя туманы. Начная тэмпература складзе +3…+7°С, днём будзе ўжо цяплей, але па-асенняму: у чацвер +11…+16°С, у пятніцу +10…+14°С.

У апошнія выхадныя верасня халоднае надвор’е захаваецца. Ападкаў не будзе, але будуць густыя туманы з бачнасцю да 500 метраў. Начамі будзе яшчэ халадней: +3…+8°С, магчымыя першыя маразы. Днём у суботу, 27 верасня, у Мінску +7°С, а на поўдні, у Брэсце — да +17°С. У нядзелю тэмпература будзе аналагічнай: +7°С на паўночным усходзе і да +15°С на паўднёвым захадзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць