У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў
У аўтэнтычных будынках, пабудаваных у пачатку мінулага стагоддзя, часам хаваюцца жылыя кватэры. Гэтая прапанова — па-сапраўднаму ўнікальная. Дом пачатку ХХ стагоддзя, 118 метраў, класічны вайбавы інтэр’ер. Але і каштуе такое задавальненне нятанна, піша Onliner.by.

Месца для такога прасторнага жытла знайшлося ў цагляным доме 1917 года пабудовы на Старавіленскай, 14. Ён стаіць проста на беразе Свіслачы, дзе рэгулярна гуляюць гараджане і турысты.

Частка вокнаў выходзіць менавіта ў гэты бок, таму будучыя жыхары змогуць назіраць водныя і гарадскія пейзажы. У кватэры ёсць два паверхі: на першым размясціліся кухня з гасцінай, а другі зрабілі спальнай зонай.


Кватэра цалкам гатовая да жыцця ў ёй і ўкамплектавана мэбляй і тэхнікай. Мяркуючы па ўсім, тут доўга жылі альбо ўладальнікі, альбо арандатары, бо «тэрыторыя» выглядае абжытая.

Інтэр’ер спадабаецца аматарам класікі без змешвання з нейкімі іншымі сучаснымі стылямі.
Кошт кватэры ў гістарычным цэнтры — 450 тысяч даляраў.
Каментары