Эканоміка11

Збіраюцца пастрожыць правілы для інтэрнэт-гандлю

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа «Аб удасканаленні рэгулявання спажывецкага рынку». Згодна з ім прапануюць увесці больш строгія правілы для інтэрнэт-гандлю, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Асноўныя змены тычацца інтэрнэт-пляцовак: іх уладальнікі павінны будуць уключаць свае даныя ў Гандлёвы рэестр. Замежныя інтэрнэт-пляцоўкі змогуць працаваць у краіне толькі пасля стварэння юрыдычнай асобы ў Беларусі і таксама з уключэннем у рэестр. Уладальнікі будуць несці адказнасць перад пакупнікамі, у тым ліку за тавары неналежнай якасці.

Па статыстыцы, з 2020 па 2025 год колькасць інтэрнэт-крам вырасла ў 2,6 разу і на пачатак гэтага года склала амаль 31 тысячу. Гэта павялічвае нагрузку на традыцыйны гандаль і стварае канкурэнцыю айчынным вытворцам.

Праект прадугледжвае таксама:

  • магчымасць МАРГ абмяжоўваць доступ да інтэрнэт-пляцовак пры парушэннях;
  • абавязак юрасоб і ІП узгадняць з дзяржорганамі пералік тавараў і падтрымліваць іх наяўнасць у продажы;
  • зняцце забароны на рэкламу алкаголю і вадкасцяў для вэйпаў на сайтах duty free;
  • новыя правілы фарміравання цэн на экспартныя і рэімпартныя тавары;
  • патрабаванне падаваць дакументы, якія абгрунтоўваюць разлік рознічных цэн, на тавары, што падпадаюць пад рэгуляванне.

Указ будзе тычыцца ўладальнікаў інтэрнэт-пляцовак, інтэрнэт-гандляроў і вытворцаў тавараў. Абмеркаванне яго ідзе з 19 да 29 верасня на Прававым форуме Беларусі.

Каментары1

  • Полигон
    19.09.2025
    очередной идиотизм. заказать что-то рдекое у какого-нибудь малопартийного производителя станет невозможно. Видимо это происки Ким. Репетирует перед вводом техже правил в РФ

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць