Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты».

«У сувязі з працяглым праходжаннем дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі аўтобусы па маршруце Вільня — Мінск 20 верасня будуць адпраўляцца з затрымкай. Час адпраўлення рэйсаў будзе паведамлены дадаткова. Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці і просім паставіцца з разуменнем», — гаворыцца ў паведамленні.
Разам з тым чэргаў з аўтобусаў на беларуска-літоўскай мяжы на двух пераходах у бок Літвы не фіксуецца.
Каментары