Меркаванні44

Эксперт патлумачыў літоўцам, чаму беларусы выбіраюць Літву і які гэта патэнцыял для будучыні

Дзіўна чуць, што «невядома», ці выгадна для Літвы — і саміх беларусаў — каб «Беларусь стала дэмакратычнай», піша ў сваім артыкуле на 15min.lt літоўскі палітолаг Віціс Юрконіс.

Вільня, Замкавая гара. Фота: «Наша Ніва»

Палітолаг, дацэнт Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта Віціс Юрконіс у сваім артыкуле сцвярджае, што беларускі рэжым хоча навязаць ілжывы выбар паміж геапалітыкай і дэмакратыяй з правамі чалавека.

Эксперт адзначае, што гэтым па-майстэрску жангліраваў былы міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Аднак пасля падзей 2020—2022 гадоў — масавых рэпрэсій, інструменталізаванай міграцыі, захопу самалёта Ryanair і асабліва саўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны — мала хто з экспертаў і палітыкаў сур'ёзна разглядае ролю Мінска ў рэгіянальнай бяспецы.

Часы, калі ў Мінску частавалі кавай-гарбатай канцлерку Ангелу Меркель у 2015 годзе, незваротна скончыліся, мяркуе Юрконіс.

Аўтар звяртае ўвагу на тое, што перыядычна з'яўляюцца навічкі, якія прапануюць «паспрабаваць наноў». Ім, на думку эксперта, даводзіцца нагадваць пра ўвесь спектр дзеянняў рэжыму: спекуляцыі наконт размяшчэння ядзернай зброі, прыём злачынцаў з ПВК «Вагнер», абслугоўванне расійскай вайсковай машыны сотнямі беларускіх прадпрыемстваў і нават лагеры для выкрадзеных украінскіх дзяцей.

Як адзначае эксперт, хоць некаторым дэмакратыя і правы чалавека могуць здавацца другаснымі, усе негатыўныя геапалітычныя наступствы з'яўляюцца вынікам супрацоўніцтва мінскага рэжыму з Крамлём, а не віной еўрапейскіх ці беларускіх дэмакратаў.

Другім улюбёным трукам аўтарытарызму, заўважае Юрконіс, з'яўляецца дыскрэдытацыя апанентаў і палітыка ўбівання кліна. Афіцыйны Мінск даўно спрабуе выдаць сваіх праціўнікаў за праекты Крамля, прыводзячы ў прыклад Аляксандра Казуліна (2006), рух «Гавары праўду» (2010) і Віктара Бабарыку (2020).

Аўтар лічыць іранічным, што такія наратывы распаўсюджваюцца, бо саюзнікам Крамля №1 з'яўляецца менавіта Аляксандр Лукашэнка. Эксперт падкрэслівае, што залежнасць Беларусі ад Расіі — гэта не вынік апошніх пяці гадоў, а заканамерная і паслядоўная траекторыя, прыкладам чаго служыць праект БелАЭС на мяжы з Літвой.

Віціс Юрконіс. Фота: Wikimedia Commons

Рэжым ці «некантраляваная дэмакратыя»

Аўтар лічыць дзіўнымі развагі пра тое, ці выгадная Літве дэмакратычная Беларусь, параўноўваючы гэта з тактыкай Уладзіміра Пуціна, які палохаў Захад тым, што «можа быць і горш». Гэты маятнік ад «каб не было горш» да «а якая ёсць альтэрнатыва» — яшчэ адно практыкаванне рэжымаў для стварэння ілюзіі стабільнасці.

І вось, як заўважае аўтар, у Літве таксама чуюцца галасы, якія кажуць, што, можа, лепш хай будзе гэты рэжым, а не «некантраляваная дэмакратыя», асабліва калі немагчыма «выбраць» выгаднага для сябе кандыдата.

Ён называе гэта палохаючымі, зманлівымі, небяспечнымі і вельмі зручнымі для рэжымаў заявамі, як быццам Літва, Варшава ці Берлін, а не жыхары Беларусі павінны выбіраць прэзідэнта Беларусі.

Аўтар даводзіць, што дэмакратычныя суседзі павінны выступаць за прынцыпы прававой дзяржавы і свабодныя выбары, а не «выбіраць свайго кандыдата», што з'яўляецца практыкай Расіі.

У 2020 годзе, на думку эксперта, грамадзяне Беларусі самі паказалі, што альтэрнатывы існуюць, нават у выглядзе хатняй гаспадыні і маці дваіх дзяцей без палітычнага досведу. Масавымі пратэстамі яны абаранялі не канкрэтна Святлану Ціханоўскую, а сваё права выбіраць. Аўтар нагадвае пра велізарныя ахвяры: дзясяткі людзей аддалі свае жыцці, сотні прайшлі праз катаванні, тысячы сталі палітвязнямі, а сотні тысяч вымушаныя былі выехаць за мяжу ці затаіцца ўнутры краіны.

Чаму беларусы выбіраюць Літву

Эксперт сцвярджае, што салідарнасць, праяўленая Літвой у 2020 годзе, была не толькі маральна правільным, але і дальнабачным рашэннем з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі.

Юрконіс мяркуе, што, напэўна, нікога не трэба пераконваць, што для немалой часткі беларусаў лягчэй за ўсё было эміграваць у Польшчу. Гэта вялікая краіна, вялікая эканоміка, вялікі рынак працы, польскую мову нескладана вучыць і інтэгравацца ў польскае грамадства няцяжка.

Парадаксальна, але частка беларусаў выбрала Літву не толькі з геаграфічных прычын, але і таму, што тут лягчэй захаваць сваю беларускую ідэнтычнасць і мову, а гэта адзін са складнікаў для захавання нацыі (і незалежнасці).

Беларускі сцяг побач з літоўскім на цэнтральнай, Кафедральнай плошчы Вільні

Што беларусы даюць Літве

Аўтар згадвае, што па стане на 2010 год сярод беларусаў па-літоўску размаўлялі адзінкі, а ў 2015 годзе ніхто з літоўскіх дыпламатаў і ўявіць сабе, што надыдзе момант, калі дзясяткі тысяч беларусаў будуць валодаць літоўскай, што патэнцыйна можа дапамагчы ў стварэнні надзейнага антыкрамлёўскага бастыёна і асновы для мірнага суседства.

Эксперт сцвярджае, што, дзякуючы незалежным журналістам, прадстаўнікам расследавальніцкай журналістыкі, а таксама беларускім кіберпартызанам, літоўцы лепш разумеюць, хто ёсць хто ў Беларусі, якая раней па большай частцы была чорнай скрыняй.

«Гэта не толькі непасрэдна ўмацоўвае нашу бяспеку, але і павышае прызнанне нашай экспертызы ў міжнароднай супольнасці», — даводзіць Юрконіс.

Аўтар звяртае ўвагу на крытыку некаторых палітыкаў, якім не падабаецца, што літоўскі бізнэс вырашае пытанне недахопу працоўнай сілы за кошт іміграцыі.

Ён падкрэслівае, што беларускія дэмакратычныя сілы ніяк не ўплываюць на выбар працоўнай сілы літоўскімі кампаніямі. Недахоп працоўнай сілы з'явіўся ў тым ліку і з-за вайны Расіі ва Украіне, бо спыніўся прыток работнікаў з Украіны. Яны не могуць больш прыязджаць з-за вайны, якую падтрымлівае рэжым, а беларускія дэмакраты спрабуюць супраціўляцца вайне.

Значная частка тых беларусаў, хто вымушана пераехаў у Літву — высокакваліфікаваныя работнікі, якія працуюць у сферы ІТ. Аўтар прыводзіць даныя: калі лічыць толькі падаткі, гэтыя кампаніі ў 2024 годзе заплацілі ў бюджэт Літвы больш за 70 мільёнаў еўра.

«Зразумела, што лягчэй выстаўляць неабгрунтаваныя чаканні на адрас беларускіх дэмакратычных сіл, прыкрываючыся сваімі ўласнымі сістэмнымі недахопамі ў сферы адукацыі (пытанне школ з рускай мовай навучання), пазбягаючы адкрытага дыялогу з бізнэсам (узгадняючы інтарэсы рынку, працоўнай сілы і нацбяспекі, цураючыся адказнасці пры прыняцці палітычных эмігрантаў) ці проста спрабуючы зарабіць лёгкія палітычныя балы», — даводзіць эксперт.

Вільня. Getty Images Pavel Tochinsky

Памятайце гісторыю ўласнай эміграцыі

У завяршэнні аўтар нагадвае, што з моманту пратэсту ля помніка Адаму Міцкевічу ў Вільні ў 1987 годзе, з якога пачалося змаганне за незалежнасць Літвы, да вываду савецкіх вайскоўцаў з краіны прайшло 6 гадоў, а ва Украіне адбылося дзве рэвалюцыі, і гэты няроўны бой усё яшчэ працягваецца больш за 20 гадоў. Невядома, калі адбудзецца вырашальны і канчатковы пералом у Беларусі.

Эксперт таксама заклікае не забываць, якую ролю на шляху да незалежнасці Літвы адыграла эміграцыя, згадваючы імёны Валдаса Адамкуса, Стасіса Лазарайціса ды іншых.

Ён лічыць неймаверным, каб у 1965 годзе частка амерыканцаў ці брытанцаў узняла пытанне аб выніках дзейнасці прадстаўніка Свабоднай Літвы ў Вашынгтоне Стасіса-Антанаса Бачкіса (намякаючы на крытыку як асобнымі літоўскімі нацыяналістамі, так і асобнымі прадстаўнікамі левацэнтрысцкіх і папулісцкіх партый дзейнасці Святланы Ціханоўскай).

Юрконіс нагадвае, што прэзідэнтамі суседніх краін Балтыі таксама сталі былыя эмігранты — Вайра Віке-Фрэйберга ў Латвіі і Тоамас Хендрык Ільвес у Эстоніі.

Ён звяртае ўвагу, што барацьба беларусаў за свабоду і дэмакратыю працягваецца як у самой Беларусі так і ва Украіне, а таксама на міжнародным фронце дэмакратычнай часткай краіны. Кожны з гэтых складнікаў, паводле яго слоў, важны і незаменны на супольным фронце барацьбы супраць аўтарытарызму і яго агрэсіі.

Каментары4

  • Андрусь
    16.09.2025
    Я считаю Литовцы имеют право фильтровать,кого пускать в свою страну,а кого нет. Что касается изучения языка,то пусть Белорусы сами определятся они хотят заякориться в Литве(это касается как гастрабайтеров так и политических) или временно в стране(на время вахты или в ожидании краха режима) и принимать решения об обучении литовскому. А уподобляться русским и в чужой стране демонстративно отказываться учить язык это позорить наш народ.
  • Павел
    16.09.2025
    На каких розовых слонов эта писанина рассчитана?
  • 1
    16.09.2025
    Андрусь, изучение языка другой страны позволяет глубже вникнуть в менталитет ее населения, что способствует расширению взаимопонимания. Иначе, литовцы, говорящие по-русски будут иметь более выгодное положение, которое позволит им более качественно изучать белорусов, чего белорусы так делать не смогут.

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць