Еўрапейскі саюз афіцыйна прызнаў іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) тэрарыстычнай арганізацыяй. Такое рашэнне прыняла Рада міністраў замежных спраў ЕС у адказ на жорсткае падаўленне масавых пратэстаў у Іране, падчас якіх былі забітыя тысячы людзей.

Адначасова Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 19 грамадзян Ірана і 12 арганізацый і кампаній. З іх 15 чалавек і шэсць фірмаў пакараныя за ўдзел у задушэнні пратэстаў, а астатнія — за дапамогу Расіі ў вайне супраць Украіны.
Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас заявіла, што рэпрэсіі не могуць заставацца без наступстваў. Паводле яе слоў, рэжым, які забівае ўласных грамадзян, непазбежна ідзе да самаразбурэння. Асноўнай прычынай уключэння КВІР у спіс тэрарыстычных арганізацый стала менавіта жорсткае падаўленне пратэстаў, што прывяло да масавых ахвяр.
Гэтае рашэнне станоўча ацанілі ў Ізраілі. Міністр замежных спраў Ізраіля Гідэон Саар адзначыў, што такі крок істотна ўдарыць па дзейнасці КВІР у Еўропе, нанясе яму эканамічную шкоду і стане важным сігналам для іранцаў, якія змагаюцца за сваю свабоду.
Масавыя пратэсты ў Іране пачаліся 28 снежня 2025 года і распаўсюдзіліся па ўсіх правінцыях краіны. Спачатку людзі выходзілі з-за эканамічнага крызісу, але з цягам часу пратэсты набылі палітычны характар — з лозунгамі супраць улады і заклікамі да аднаўлення манархіі.
Паводле звестак праваабаронцаў, у выніку задушэння пратэстаў загінулі не менш за 5848 чалавек. Большасць з іх былі ўдзельнікамі акцый, сярод загінулых таксама дзясяткі дзяцей. Тысячы людзей атрымалі цяжкія раненні, а больш за 41 тысячу чалавек затрымалі.
19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране
«Час заканчваецца». Трамп пагражае Ірану новымі ўдарамі
«Ва ўсіх сярод знаёмых ёсць загінулыя». Удзельнікі акцый пратэсту ў Іране расказалі, як усё было
Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах
Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу
Каментары