Авіякампанія з ААЭ FlyDubai аднаўляе авіяспалучэнне з Мінскам пасля перапынку, які цягнуўся з канца снежня 2025 года. Паводле раскладу на афіцыйным сайце перавозчыка, прамыя рэйсы паміж Дубаем і беларускай сталіцай зноў пачнуць выконвацца з 1 лютага 2026 года.

Раней FlyDubai спыніла палёты ў Мінск з 24 снежня, спаслаўшыся на аперацыйныя прычыны, і накіравала самалёты замест гэтага ў Маскву. Тэрміны аднаўлення рэйсаў некалькі разоў пераносіліся — спачатку да 8 студзеня, потым да 11-га, далей да сярэдзіны месяца і ў выніку да 1 лютага.
Цяпер пацверджана, што з 1 лютага пачнуць выконвацца рэйсы з Дубая ў Мінск, а з 2 лютага — у зваротным напрамку. Палёты будуць штодзённымі. Кошт білета ў адзін бок складае каля 1820 дзірхамаў ААЭ, што адпавядае прыкладна 1412 беларускім рублям паводле курсу Нацбанка на 29 студзеня 2026 года.
Як і раней, вячэрні рэйс будзе вылятаць з Дубая ў 18:15 і прыбываць у Мінск у 23:45. Розніца ў часе паміж гарадамі — адна гадзіна, а працягласць палёту — каля шасці з паловай гадзін.
Акрамя таго, авіякампанія паведаміла партнёрам, што з 14 лютага плануе аднавіць і ранішнія рэйсы: вылет з Дубая ў 7:15 з прылётам у Мінск у 12:45. Такім чынам, зноў будзе даступна два рэйсы на дзень.
Пры гэтым штодзённыя прамыя палёты паміж Мінскам і Дубаем працягвае выконваць і беларуская авіякампанія «Белавія»: самалёт вылятае з Мінска ў 3:05 ночы і прыбывае ў Дубай каля 9:50 раніцы.
Каментары
А то власти сделали вид ,что ничего не праизошло!