Авіякампанія FlyDubai падоўжыла адмену рэйсаў у Мінск. Пра гэта Office Life паведамілі чытачы, якія атрымалі паведамленне ад арабскага перавозчыка.

Нагадаем, рашэнне аб пераносе рэйсаў з Мінска ў Маскву FlyDubai прыняла 24 снежня. Гэта стала нечаканасцю для падарожнікаў і тураператараў, якім давялося шукаць квіткі на іншыя рэйсы.
У сацыяльных сетках выказвалася здагадка, што такое рашэнне было прынята перавозчыкам з-за нізкай загрузкі мінскага напрамку. Тады ж паведамлялася, што зменены расклад будзе дзейнічаць да 8 студзеня. Пазней прыпыненне палётаў падоўжылі да 11 студзеня.
Цяпер на сайце авіякампаніі даступныя рэйсы з Дубая ў Мінск толькі з 16 студзеня, а з Мінска ў Дубай — з 17 студзеня.
Як сказана ў паведамленні, якое атрымалі пасажыры, рэйсы адмененыя «з-за непрадбачаных абставін».
Каментары
Пора отбирать лицензию на перевозки у дубайщиков!