Спорт55

Трохразовы ўладальнік футбольнага «Залатога мяча» кінуў працу, каб даглядаць хворую жонку

Колішні легендарны нідэрландскі форвард Марка ван Бастэн паведаміў, што сыходзіць з пасады тэлевізійнага каментатара канала Ziggo Sport. Такое рашэнне ён прыняў для таго, каб цалкам прысвяціць сябе падтрымцы і догляду жонкі Лісбет, якая сур’ёзна хварэе, паведамляе Ziggosport.nl.

Лісбет ван Бастэн (крайняя злева) і Марка ван Бастэн (крайні справа). Фота: Instagram.com / Marcovanbasten

Паводле слоў ван Бастэна, найбліжэйшыя месяцы стануць няпростымі для іх сям’і, але яны захоўваюць надзею на станоўчы вынік.

Кіраўніцтва тэлеканалу выказала словы падтрымкі Марку ван Бастэну і яго родным, адзначыўшы, што шчыра спачувае і жадае ім сіл у гэты складаны перыяд. Падрабязнасці хваробы жонкі футбаліста не раскрываюцца.

Марка ван Бастэн лічыцца адным з найлепшых футбалістаў у гісторыі. Ён выступаў за «Аякс» і «Мілан», а ў 1987, 1988 і 1992 гадах рабіўся ўладальнікам «Залатога мяча». З-за шматлікіх траўм ён завяршыў кар’еру ўжо ва ўзросце 31 года. За зборную Нідэрландаў ван Бастэн правёў 58 матчаў і забіў 24 галы.

Каментары5

  • Годны
    20.01.2026
    Чалавек!
  • На карандаш яго
    20.01.2026
    Упаяць камуналку 100% няхай плоціць, не участвуе у фінансіраванні гасударства, тунеядзец.
  • Стат
    20.01.2026
    Сто процентов если бы мужчина оказался в тяжелой ситуации женщина бы бросила его и нашла другого.

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць