Спорт

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

Расійскі футбаліст Лайанэл Адамс загінуў ва ўзросце 31 года. Паводле інфармацыі «Матч ТВ» са спасылкай на паліцыю, ён выпаў з акна шматпавярховага дома ў падмаскоўным Звянігарадзе.

Лайанэл Адамс. Фота з ягоных сацсетак

Перад гэтым, напрыканцы снежня, спартсмен трапіў у інцыдэнт каля аднаго з рэстаранаў Масквы: яго паранілі з пісталета і збілі. Паведамлялася, што ў той момант ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. З бальніцы ён выехаў самавольна, не папярэдзіўшы дактароў.

Падчас сваёй гібелі ён знаходзіўся ў гасцях у свайго сябра, варатара махачкалінскага «Дынама» Цімура Магамедава, з якім разам трапіў і ў папярэдні інцыдэнт. Што стала прычынай ягонага выпадзення ці выкідання з акна, пакуль нявядома. Гучаць версіі як пра забойства, так і пра самазабойства.

За час сваёй кар’еры Адамс памяняў шмат клубаў: маладзёжны склад маскоўскага ЦСКА, краснаярскі «Енісей», КамАЗ з Набярэжных Чаўноў, клубы з Казахстана, Беларусі, Арменіі, Чарнагорыі, Іспаніі. Акрамя таго, гэты футбаліст у 2011 годзе правёў адзін матч за зборную Расіі да 18 гадоў.

Як правіла, ні ў адным клубе ён больш чым на сезон ці ягоную частку не затрымліваўся. У 2019 годзе Адамс згуляў 17 матчаў і за беларускую «Іслач».

У 2025 годзе футбаліст згуляў адзін матч за клуб «Алга» з Кыргызстана, а на момант смерці ніякага кантракту не меў і быў свабодным агентам.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць