Грамадства11

У Мінску жанчына паверыла махлярам, а не ChatGPT

У Мінску 50‑гадовая жанчына стала ахвярай махляроў, страціўшы больш за 18 тысяч рублёў пад выглядам інвестыцый. Пры гэтым у яе самой ад пачатку ўзнікалі сумневы адносна надзейнасці контрагентаў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Жанчына ўбачыла ў сацсетках рэкламу нібыта выгадных укладанняў у акцыі і вырашыла даведацца пра гэта больш. Для праверкі яна звярнулася да ChatGPT, які папярэдзіў, што платформа ненадзейная. Але жанчына не надала гэтаму значэння, зарэгістравалася і працягнула рызыкоўную гульню.

Пасля з мінчанкай звязаўся «кансультант», які курыраваў яе дзеянні. На працягу прыкладна паўгода яна нібыта гандлявала на біржы, якая на самай справе была фальшывай. Каб вывесці «прыбытак», ёй казалі адкрываць крыптакашалькі і рэгістравацца на іншых платформах. А каб укласці яшчэ больш грошай, жанчына нават узяла крэдыт.

У выніку яна пералічыла махлярам больш за 18 тысяч рублёў. І толькі тады, калі высветлілася, што вывесці грошы назад немагчыма, яна звярнулася ў міліцыю.

Па гэтым факце завялі крымінальную справу.

Каментары1

  • Парада
    22.04.2026
    Асабіста я веру толькі Міколе Бугаю і ўсім раю.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць