Кіно11

Выйшаў серыял пра шпіёнак у СССР, дзе зорка «Гульні тронаў» прыкідваецца беларускай з Полацка

У ЗША выйшаў серыял «Поні» (Ponies) пра дзвюх амерыканак у савецкай Маскве, якія пачынаюць шпіёніць для ЦРУ. У сюжэт ізноў уключылі Беларусь.

Фота: кадр з трэйлера

«Поні» — васьмісерыйны шпіёнскі трылер, дзеянне якога адбываецца ў Маскве 1970-х. Там жывуць дзве амерыканкі, якіх іграюць брытанская зорка «Гульні тронаў» Эмілія Кларк і амерыканка Хэйлі Лу Рычардсан.

Дзяўчаты — сакратаркі пры амерыканскай амбасадзе, іх мужы таксама там працуюць — праўда, выглядае, іх задачы ў СССР больш складаныя і небяспечныя. Калі мужчыны раптоўна гінуць, гераіні Кларк і Рычардсан выязджаюць з СССР, але потым вяртаюцца ў Маскву, каб паспрабаваць высветліць, што здарылася з іх мужамі. 

Праўда, каб вярнуцца ў СССР, ім патрэбна ўзяць на сябе ролю шпіёнак. Атрымліваюцца зусім не тыя стэрэатыпныя суперагенты, якіх часта паказваюць у шпіёнскіх трылерах.

Задача гераіні Эміліі Кларк — зблізіцца з перспектыўным кдбшнікам. Але вось бяда: дзяўчына, хаця і ведае рускую мову, ніяк не можа засвоіць патрэбны акцэнт. Што рабіць? Усё проста: яна сама прапануе легенду, нібыта прыехала ў Маскву з Беларусі. А пазней і ўдакладняе адкуль: «Полацк, Віцебская вобласць».

Фота: кадр з трэйлера

Калі гераіня Кларк спрабуе спакусіць таго самага кдбшніка, ён трохі здзіўлены яе імпэтам і пытаецца: «Вы ўсе там такія дзяўчаты ў Беларусіі?» «Надзя з Полацка» адказвае: «Не, таму я і паехала».

У сеціве завірусіўся фрагмент першай серыі, дзе гераіня Кларк спрачаецца з гандляркай на кірмашы наконт яек — тая спрабуе прадаць амерыканцы паўпусты латок, у якім яшчэ і два разбітыя яйкі. Можна ацаніць, як насамрэч гучыць «беларускі» акцэнт Кларк:

З Беларуссю напраўду звязаная іншая гераіня серыяла, якая пасля супрацы з ЦРУ садзіцца на цягнік да Віцебска і едзе «ў сваю вёску». 

Крытыкі добра прынялі серыял: адзначаюць харызму Кларк і Рычардсан, добры сцэнар і файны саўндтрэк (напрыклад, можна пачуць Ганну Герман). Кажуць і пра хімію паміж галоўнымі зоркамі, дзякуючы якой гэтая гісторыя пра жаночае сяброўства выглядае цалкам натуральнай.

У апошнія гады заходнія сцэнарысты пачалі часта згадваць Беларусь у сваіх праектах. Часцей за ўсё нашу краіну паказваюць як месца, дзе не працуюць законы — напрыклад, як у серыяле «Ранішняе шоу», дзе гераіню Рыз Уізерспун кінулі за краты праз яе журналісцкую працу. Але выпадак «Поні» паказвае, што такі ракурс не абавязковы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Allegedly
    19.01.2026
    Вся география и история от консультанта Шмули, прадедушка которого перебрался в Малибу после погромов 1905го.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць