ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей
Сёння ноччу на 21‑м кіламетры ўнутранага кальца Мінскай кальцавой аўтадарогі адбылася аварыя з удзелам легкавіка Renault і грузавога аўтамабіля «МАЗ». У выніку сутыкнення трое пасажыраў таксоўкі, сярод якіх двое непаўналетніх, трапілі ў бальніцу.

За рулём Renault быў 50‑гадовы кіроўца. Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, падчас руху мужчына адцягнуўся ад кіравання і ўрэзаўся ў «МАЗ» з прычэпам. Грузавік належаў дарожным службам, якія ў момант здарэння выконвалі работы па абслугоўванні МКАД.


У выніку здарэння былі шпіталізаваныя 33‑гадовая жанчына і двое дзяцей — 10 і 5 гадоў.
Каментары