Кавярня Enzo Asia на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску закрылася. Пра гэта ўстанова абвясціла ў сваіх сацсетках, піша Office Life.

Фота: Realt
Кавярня Enzo была адной з першых устаноў на Кастрычніцкай. Яна адкрылася ў 2012 годзе і была стылізаваная пад колеры «Ферары» ў «Формуле-1». Галоўнымі стравамі ў меню былі стэйкі і бургеры.
Пазней там працаваў рэстаран Iskra, але ў пачатку жніўня 2025‑га ён закрыўся. А ўжо ў верасні Enzo вярнулася, праўда, з прыстаўкай «Азія». Цяпер кавярня стала спецыялізавацца не на бургерах, а на карэйскай кухні.
Але днямі ў сацсетках з'явілася паведамленне:
«Мы стараліся, але мы закрыліся. Усім дабра».
Пра прычыны закрыцця ўстановы не паведамляецца.
Каментары