Жыхар Пружанскага раёна засумняваўся ў бацькоўстве і перастаў плаціць аліменты
Што вырашыла экспертыза?

Нявыплата аліментаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей магла б скончыцца крымінальнай справай для 45‑гадовага жыхара Пружанскага раёна. Мужчына з 2021 года, згодна з рашэннем суда, абавязаны выплачваць аліменты на дваіх дзяцей памерам 50% заробку.
Аднак перастаў гэта рабіць, заявіўшы аб падазрэнні, што, верагодна, ён не з'яўляецца бацькам малалетняга дзіцяці.
У рамках праверкі прызначана генетычная экспертыза. Эксперты Дзяржкамітэта судовых экспертыз Брэсцкай вобласці пацвердзілі здагадку мужчыны — ён дакладна не бацька аднаго з дзяцей.
Каментары