Грамадства5151

У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах

Міністэрства аховы здароўя Беларусі рыхтуе поўную забарону на правядзенне абортаў у прыватных клініках. Пра гэта паведаміў міністр Аляксандр Хаджаеў у парламенце.

Паводле слоў міністра, такая норма ўжо ўключаная ў праект Кодэкса аб ахове здароўя. Асноўным аргументам улады называюць «нізкую эфектыўнасць» працы прыватнікаў з жанчынамі. Хаджаеў заявіў, што ў дзяржаўных установах перадабортнае кансультаванне працуе значна лепш і часцей дапамагае пераканаць жанчыну пакінуць дзіця.

Акрамя таго, у парламенце абмяркоўваюць магчымасць скарачэння тэрміну, на якім дазволена перарываць цяжарнасць па жаданні жанчыны, — з 12 да 9 тыдняў. Міністр назваў гэтае пытанне складаным і адзначыў, што яно патрабуе «якаснай прапрацоўкі» з боку медыкаў.

Каментары51

  • Верым-верым
    21.01.2026
    Поўная забарона - гэта значыць і забарона абортаў па медыцынскіх паказчыках. Якія там павінны быць адгаворванні жанчыны: не рабіце аборт і памірайце самі ад па-за матачнай цяжарнасці?
  • Drill baby drill
    21.01.2026
    Мда, Трэба забараніць забойства дзяцей не толькі ў прыватнных клініках, але і ў дзяржаўных і увесьці крымінальную адказнасьць!
  • Гэта можа быць крокам да забароны абортаў
    21.01.2026
    Пры такім падыходзе з'яўляецца рызыка, што ўвядуць паказчыкам эфектыўнасці зніжэнне колькасці абортаў ці колькасць "адгавораў" ад абортаў. А па факце жанчынам будуць проста адмаўляцца рабіць аборты

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м101

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м101

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць