У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах
-
21.01.2026Мда, Трэба забараніць забойства дзяцей не толькі ў прыватнных клініках, але і ў дзяржаўных і увесьці крымінальную адказнасьць!
-
21.01.2026Drill baby drill, там няма ніякіх дзяцей, асабліва напачатку. Навучыцеся карыстацца нейроннымі сувязямі і правярайце інфармацыю. Скапленне клетак зараз бы дзіцем называць. Паглядзі як выглядае яно, асабліва на ранніх тэрмінах. Здзівішся.
-
21.01.2026Drill baby drill, аборты робяць у тым ліку і з мэтай ратавання жыцця жанчыны. У краінах, дзе ўводзяцца жорсткія абмежавання на аборты, пачынаюць паміраць жанчыны, якім была небяспечна захоўваць цяжарнасць
-
21.01.2026Мда, дык а калі "скапленьне клетак" становіцца чалавекам? адкажы мне, каб я зьдзівіўся
-
21.01.2026Мда, ад моманту зачацця гэта ўжо новае жыццё. Любы аборт - забойства чалавека.
-
21.01.2026Будзе аборт-турызм у Расею да братоў па розуму.
-
21.01.2026Drill baby drill, цябе забанілі ў гугле? Што за вывучаная бездапаможнасць? Да 10 тыдняў — слізь, што нагадвае знешне пушок. Гуглі, як выглядае. Менавіта ў гэты час робяць большасць абортаў. На пазнейшых тэрмінах іх робяць рэдка, пры выпадках, калі жыццю і здароўю жанчыны нешта пагражае. Дзіця з'яўляецца пры нараджэнні, а фарміруецца менавіта тады, калі ёсць ужо ўсё цела і ўсе органы.
-
21.01.2026Мда, не трэба вучыць мяне біялогіі, бо згодна біялогіі і я, і ты, і нават рыбкі гуппі - таксама згусткі клетак.Так што садзісь двойка табе!
-
21.01.2026Drill baby drill, у цябе адсутнічае базавы інтэлект. Ёсць вялікая розніца паміж несфармаваным целам і чалавекам (сфармаваным целам). Калі эмбрыен чалавек, то чаму яго можна замарозіць, і ён выжыве, а калі памясціць чалавека у такую ж нізкую тэмпературу, то ён памрэ?) адказ будзе? Ці як заўсёды, інфантылізм і пакрыўджанасць?
-
21.01.2026., там няма чалавека, вучыце біялогію і не вярзіце лухты. Цела жанчыны належыць толькі ёй. Эмбрыен — частка жаночага цела. А да 10 тыдняў, калі часцей яго робяць, там слізь і «пушок», ніякага сфармаванага цела, ручак і ножак.
-
21.01.2026., у цябе расеянскі склад розуму, згодна з якім, жанчына — не чалавек, а цела ёй не належыць. Там таксама пражываюць мазгі ў дзяржклініках і хочуць іх часта забараніць, каб дагадзіць пачуццям рэлігіёзнікаў.
-
21.01.2026Мда, у такіх абставінах менавіта - цела жанчыны ёй адной не належыць.
-
22.01.2026., па факту належыць. яна выношвае ў сябе эмбрыён. ён разіваецца ўнутры яе цела і харчуецца яе рэсурсамі, за кошт якіх вырастае. базавы факт
-
21.01.2026А жанчыны хай паміраюць? ну і колькі па статысыцы жанчын памірае ад родаў? Зразумела, што здараюцца выпадкі, калі ёсьць неабходнасьць захаваць жыцьцё маці. У большасьці выпадкаў аборты робяцца, таму што абое бацькоў не хочуць браць адказнасьці за прыгоды сваіх слабых перадкоў.
-
21.01.2026Drill baby drill, і ў Польшчы, і ў ЗША былі выпадкі, калі паміралі цяжарныя жанчыны толькі з-за таго, што ім своечасова не зрабілі аборт.
-
21.01.2026Drill baby drill, у Беларусі публікуюць толькі статыстыку па колькасці цяжарнасцяў, якія не скончыліся родамі. Прычым называюць яе статыстыкай па абортах, а па факту туды ўключаюцца і выкідышы, і аборты па медыцынскіх паказчыках, то бок цяжарнасці якія і не маглі закончыцца нараджэннем дзяцей. Асобнай статыстыкі па колькасці абортаў па жаданні жанчыны ў Беларусі не публікуюць. Аборты пасля згвалтаванняў - гэта наогул поўная невядомасць, бо зараз у абсалютнай большасці выпадкаў жанчыны не пішуць у міліцыі заявы аб згвалтаванні. Калі ж жанчына ў шлюбе, то яна наогул юрыдычна не можа напісаць заяўленне аб згвалтаванні мужам, а вось зацяжарыць ад такіх дзей можа лёгка.
-
21.01.2026Drill baby drill, аборты яшчэ робяцца праз тое, што жанчыну згвалтавалі, партнёр захацеў зняць прэзерватыў, ненадзейны сродак кантрацэпцыі. Да і дастаткова проста неадукаванасці сельскіх дзяўчат, якія не ўмеюць карыстацца прэзерватывамі і робяць, як скажа партнёр. У малагадовых цяжарных (якім па 14) мужчынам па статыстыцы больш нашмат, ад 18 да 25. Карыстаюцца іх станам, каб атрымаць задавальненне без прэзерватывы.
Дастаткова проста жадання жанчыны не псаваць сабе жыццё і выратаваць свой арганізм ад непажаданай цяжарнасці, калі нічога іншага не застаецца. Гэта не вашае цела і не вам вырашаць.
А наконт Беларусі: ніхто статыстыку смерцяў у ходзе родаў не дасць, бо дзяржава хавае, як і пасляродавай дэпрэсіі, хаця з'ява чыстая. Але ў вас няма эмпатыі. Вам ніколі не было цікава, як гэта жанчыне вынесці дзіця, якога яна не жадае, траўмаваць сабе здароўе. А на дзіця вам да халеры: вам важны факт нараджэння, але не ўжо існуючага жыцця жанчыны. -
21.01.2026А жанчыны хай паміраюць?, такія выпадкі ёсьць і паваінны рэгулявацца, як заканадаўствам так і медычнай экспертызай. 99 працэнтаў абортаў адбываецца ад таго, што патыркаліся ўсласьць
-
21.01.2026Drill baby drill, пакіньце, калі ласка, пару спасылак на аўтарытэтныя навуковыя даследаванні з якіх Вы ўзялі дадзеную лічбу.
-
21.01.2026А жанчыны хай паміраюць?, пра статыстыку запытайцеся ў сваіх знаёмых, каторыя рабілі аборты. Ну і падлічыце колькі з іх зрабілі аборты па залёту ад прыгодаў на Тындары, а колькі у выніку гвалту, а пасьля супастаўце цыферкі, вось вам і будзе даставерная крыніца навуковага дасьледваньня
-
21.01.2026Drill baby drill, я ведаю дваіх знаёмых, якія за апошнія 10 гадоў рабілі аборты. У абодвух выпадках яны вельмі хацелі дзяцей, але былі вымушаны рабіць аборты па медыцынскіх паказчыках з-за пагрозы іх жыццю.
Маючы такую статыстыку ад знаёмых я і суадношу аборты з ратаваннем жыццяў жанчын.
Гісторыю пра аборт у якасці кантрацэпцыі я чула толькі адну і тую ад пенсіянеркі, то бок не раней пачатку 90-х яна яго рабіла. Таму зноў жа разумею, што можа быць і так, аднак лічу гэта хутчэй нечым малаактуальным для сённяшняга дня. -
21.01.2026Мда, дык справа ж у тым, што зачатае дзіця, гэта ўжо не цела жанчыны, таму яна не можа распараджацца так як захоча не сваім целам))) чамусьці з біялогіі ты перадрыснуў ў сфэру правоў чалавека. А як тады наконт таго, што кожны чалавек мае права на жыцьцё? Права на жыцьцю гэта таксама права на нараджэнне
-
21.01.2026Drill baby drill, не цела жанчыны? А чаму тады гэтае скапленне клетак, згустак, месціцца ўнутры яе цела?) Гэта частка яе цела і заўсёды будзе, да моманту, пакуль яго не перастане харчавацца і жыць за кошт яе здароўя. Вы біялогію праходзілі, ці думаеце, што эмбрыен расце асобна, без уплыву на цела жанчыны? Пра таксікоз штосьці чулі? Ці можа ацекі ад цяжарнасці і гарманальныя змены? У вас наогул была жанчына?
-
22.01.2026Мда, Зноў ты мне тут пра біялогію))) гэта ж зусім няграматна раўняць чалавечы эмбрыён з паразіатамі. Адкрыю тайну, дзіця пакуль не народзіцца, то разьвіваецца і сілкуецца з арганізма маці , і гэта ёсьць абсалютна нармальны, натуральны біялагічны працэс, а вось выцягваньне дзіця шчыпцамі адрываючы кавалкамі, або іншымі брутальнымі мэтадамі што ужываюць абартысты-скуралупы ў медхалатах, з біялогіяй не маюць нічога агульнага.
-
22.01.2026Drill baby drill, ніхто з паразітамі не параўноўваў. Гэта біялагічны факт: эмбрыен харчуецца рэсурсамі жанчыны і з'яўляецца часткай яе цела да фармавання паўнавартаснага плода і родаў. Такое адмаўляць можна толькі дэгенерат, які ніколі не ведае, што пражывае жанчына падчас цяжарнасці.
Ніхто "дзіця" шчыпцамі зараз не выцягвае падчас абортаў. Па-першае, там няма дзіця. Я бачу, у цябе так і не з'явілася розуму, каб пагугліць, як выглядае тое скапленне клетак да 10 тыдняў, самы часты перыяд, калі робяць аборты па ўласным жаданні.
Выкарыстоўвай мозг і Гугл. Табе факты прыводзяць, а ты адмаўляешся іх прымаць. Ганебішча суцэльнае. -
21.01.2026Поўная забарона - гэта значыць і забарона абортаў па медыцынскіх паказчыках. Якія там павінны быць адгаворванні жанчыны: не рабіце аборт і памірайце самі ад па-за матачнай цяжарнасці?
-
21.01.2026Пры такім падыходзе з'яўляецца рызыка, што ўвядуць паказчыкам эфектыўнасці зніжэнне колькасці абортаў ці колькасць "адгавораў" ад абортаў. А па факце жанчынам будуць проста адмаўляцца рабіць аборты
-
21.01.2026Гэта можа быць крокам да забароны абортаў, дык таму і ідуць заоаз у прыватныя. Бо ў дзяржаўнай "прынясіце даведку, што ў вас ёсць даведка", "пастаўце штамп у кабінеце, які працуе кожны другі чацвер месяца, але толькі калі будзе поўня", а пасля "ой, у вас тэрмін выйшаў" і вочкамі луп-луп.
-
21.01.2026Зусім, відаць, бяда з колькасцю народжаных у 2026 годзе. Толькі забарона абортаў сітуацыю ніяк не папраўляе, можа нават горш стаць - няхай хоць у палякаў спытаюць.
-
21.01.2026Мыш, і паля такога пойдуць біць адна адну пажыватах ці ў бранскія лясы да канавалаў.
-
21.01.2026Джэй Дзі і Уша Вэнс чакаюць чацвёртае дзіця
-
21.01.2026а цем ўрэменем, няхай чакаюць. могуць сабе дазволіць, а яшчэ хочуць гэтага самі.
-
21.01.2026Усё як у Польшчы
-
21.01.2026Вы хацелі як у Польшчы, дзе Польшча, а дзе Белая Русь.
-
21.01.2026Ну это край, здесь только протест поможет.
-
21.01.2026Адразу папярэджваю, далей iдзе сарказм уперамежку з маразмам (але я тут непрычым, жыццё зараз такое).
А што так непаслядоуна? Трэба пачынаць з "крыніцы зла". СЭКС трэба забараняць. I кантраляваць, кантраляваць, кантраляваць! У кожнай спальнi устанавiць па вiдэякамеры (штоб усё ужо было на 100% па Оруэлу). Лепшым работнiкам выдаваць талон на сэкс у якасцi "поощрения". Парушальнiкау закону ссылаць у Крычау, там самыя нiзкiя тэмпературы у краiне (наш аналаг Сiбiры, калi чытаць сёнiшнiя зводкi пагоды). Ну, i гэтак далей. -
21.01.2026У Беларусі больш ліберальныя законы адносна абортаў чым у Польшчы. Феміністкі і іншыя лгбт актывісткі сядзяць у Польшчы і каракаюць, што ў Польшчы дрэнна і трэба змяняць законы. Гэта факты. Дык чаму каментар не прапусцілі? Супакойцеся са сваёй цэнзурай, тут вам не ваш бсср.
-
21.01.2026Можна яшчэ ўсіх цяжарных жанчын адпраўляць у турмы на 9 месяцаў, каб яны яшчэ і замяжу не змаглі з'ездзіць зрабіць аборт. Тады гарантавана адразу павялічыцца нараджальнасць.
-
21.01.2026Нічым не горшае вырашэнне праблемы, дріл бэйбі дріл так і хоча зрабіць 😁 ягоная мара.
-
21.01.2026Мда, пра што марыць, ці што хоча зрабіць дріл бэйбі дріл, ведае толькі сам дріл бэйбі дріл, а не ўсякія там старэючыя педізкі з меліраванымі прычоскамі, або рапухаватыя дзявіцы з бычыным пірсінгам у насах)))
-
21.01.2026Drill baby drill, класная ў цябе фантазія 🤣 Абавязкова пірсінг і меліраваныя валасы. Усё міма. Але цікава: у цябе нейкія асабістыя праблемы з гэтым? Чаго адразу не нефары ці панкі з татухамі?
-
22.01.2026Мда, проста ў вас мэтадычкі супольныя)))
-
22.01.2026Drill baby drill, схадзі да псіхатэрапеўта і распавядзі пра свае праблемы яму
-
21.01.2026Капіруе найлепшае з Польшчы
-
21.01.2026А этим все мало детей. Неумеренность в государственной политике - причина нежелания белорусок. Как будто жизни этих детей принадлежат гос. чиновникам. Аморальщина!
-
21.01.2026Барадзед, Аморальщина, это когда зачатого но еще не родившегося человека лишают элементарного права на жизнь, потому что родителям может быть некомфортно и накладно
-
22.01.2026Drill baby drill, камфорт жанчыны важнейшы за камфорт таго, чаго не з'явілася, бо гэтага чагосьці няма, а ў жанчыны ўжо сфармаванае жыццё і няма жадання шкодзіць свайму здароўю. Прымушаць кагосьці нараджаць — гвалт над чалавекам. А называць слізь дзіцём можа зусім адбіты на галаву, які не ведае розніцы паміж тым, што такое чалавек, а што такое эмбрыен ці ягоны пачатак.
-
22.01.2026Drill baby drill, пытаннечка: а 14гадовае дзяўчо ўжо не дзіцё? Дастаткова дарослае, каб нарадзіць кагосьці? Асабліва, калі ёй патрабуецца дазвол настаўніка на выхад у прыбіральню? І калі сэкс у большасці выпадкаў з дарослым мужчынам (18+) адбыўся не па згодзе і па-за законам? Гэта не амаральшчына? 🤣 Чаму ты называеш слізь чалавекам? Чалавек з'яўляецца пры нараджэнні, і ніяк не ў першыя тыдні.
-
21.01.2026Только семьи могут решать, делать беременной аборт или нет, потому что если ребенок родится, то это ляжет на плечи родителей и их семьи.
-
22.01.2026Вось і высвятлілася, адкуль у Беларусі па учорашніх словах адной рэжымнай мягеры да трыццатага году возьмецца "усплёск нараджальнасці".
Менавіта ў прыватных клініках часцей не лезуць з непатрэбнымі парадамі і даюць магчымасць у тым ліку малагадовым дзецям з вёсак пазбавіцца ад цяжарнасці, а не нараджаць іх, калі ты яшчэ сама дзіцё.