Свет33

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь

У Латвіі арыштавалі сама меней трох чалавек, звязаных з так званай групай «Балтыйскія антыфашысты»: у яе межах дзейнічала сетка інфарматараў, якія збіралі і перадавалі спецслужбам Расеі інфармацыю аб перамяшчэнні вайсковай тэхнікі, аб украінцах і прыхільніках Украіны ў Латвіі. Яшчэ двое збеглі і атрымалі прытулак у Беларусі, піша «Свабода». 

Як пішуць латвійскія выданні, арышты адбыліся дзякуючы дакумэнтам, атрыманым арганізацыяй расейскага апазыцыянэра Міхаіла Хадаркоўскага «Дасье Цэнтар» і перададзеным праграме «Nekā personīga».

«Матэрыялы паказваюць, што «Балтыйскія антыфашысты» — гэта ня проста група расейскіх заўзятараў. Яны спрабуюць трапіць на заводы па вытворчасьці дронаў у Латвіі, зьбіраць інфармацыю аб перамяшчэньні вайсковай тэхнікі і аб тым, хто робіць ахвяраваньні Ўкраіне ці ходзіць з украінскай сымболікай», — паведамілі ў тэлепраграме.

Аўтары таксама адзначылі, што расейскія інфарматары рыхтавалі сьпісы ўкраінцаў і прыхільнікаў Украіны, высьвятлялі іх пэрсанальныя зьвесткі і нумары машын, на якіх яны перамяшчаліся ў Латвіі, і перадавалі іх Расеі.

У Службе дзяржаўнай бясьпекі Латвіі паведамілі агенцтву LETA, што «група фізычных асобаў, якія называлі сябе «Балтыйскія антыфашысты», пачала расшыраць і каардынаваць дзейнасьць, накіраваную супраць нацыянальнай бясьпекі Латвіі, выкарыстоўваючы створаныя для гэтага групы сувязі на плятформе Telegram. Крымінальны працэс супраць гэтай групы пачалі ў лістападзе 2022 году.

Два ўдзельнікі групы — Тацяна Андрыец і Аляксандар Жгун — цяпер знаходзяцца пад судом у Латвіі. Іншыя — Сяргей Васільеў (называў сябе кіраўніком «Балтыйскіх антыфашыстаў») і Станіслаў Бакайнс — пасьпелі выехаць у Расею, а Вікторыя Матуле і Раман Самуль — у Беларусь.

Што вядома пра тых, хто выехаў у Беларусь

У публікацыях дзяржаўных СМІ Беларусі сапраўды згадваюцца імёны Вікторыі Матуле і Рамана Самуля.

Раман Самуль і ягоная жонка Вольга атрымалі ў Беларусі статус уцекачоў. Яны разам з маленькай дачкой, якая нарадзілася ўжо ў Беларусі, жывуць у сваім будынку, які купілі ў сельскай мясцовасьці. Але ў сваіх інтэрвію дзяржаўным СМІ яны не згадваюць назву вёскі, у якой жывуць.

Спачатку Раман пайшоў працаваць у калгас, а потым яго запрасілі працаваць пазаштатным журналістам у Белтэлерадыёкампаніі. Усе плянуюць неўзабаве атрымаць грамадзянства Беларусі.

У інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву БелТА Самуль паведаміў, што вымушаны быў выехаць з Латвіі, і пакуль у Беларусі вырашалася пытаньне яго легалізацыі, вельмі хваляваўся за сваю сям’ю, якую, паводле яго, «маглі выкарыстаць, каб выманіць яго назад».

У 2022 годзе ён удзельнічаў у выбараў у парлямэнт.

«Я ня столькі хацеў трапіць у палітыку, колькі хацеў, каб мяне пачулі. Я ішоў ад расейскага рэгіёну ў Латвіі — Латгаліі. І я казаў рэчы, якія ня вельмі папулярныя. Цяпер мне за гэта інкрымінуюць тры артыкулы. Ледзь ня ў здрадзе Радзіме абвінавачваюць», — расказваў Раман Самуль агенцтву БелТА.

Цяпер яго актыўна выкарыстоўваюць як сьведку, як нібыта кепска жыць у Эўропе, і ў прыватнасьці ў Латвіі, і наадварот, як добра жыць у сацыяльна арыентаванай Беларусі, у якой ёсьць усё для добрага жыцьця.

Вікторыя Матуле, як і Раман Самуль, таксама пасьпела выехаць з Латвіі ў Беларусь у 2022 годзе. Яна была адміністратарам аднаго з Telegram-каналаў «Балтыйскіх антыфашыстаў». Але ў Беларусі яна жыла менш за два месяцы, а потым усё ж выехала ў Расею.

Як яна расказвала ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу СТВ, яна трапіла ў поле зроку латвійскіх спэцслужбаў пасьля таго, як вырашыла ўскласьці кветкі 9 траўня да помніку вызваліцелям у Рызе. Паводле яе, за ёй сачылі і праслухоўвалі тэлефон.

«Я пачала баяцца, што да мяне таксама прыйдуць. Таму прыняла рашэньне ехаць у Беларусь, бо быў бязьвіз. І празь літоўскую мяжу я паехала, таму што, як высьветлілася пазьней, мае зьвесткі былі перададзеныя на мяжу. Калі я трапляю на мяжу Латвіі, то мяне перадаюць спэцслужбам адразу ж», — сказала Вікторыя Матуле.

Каментары3

  • Фашыстовец
    19.01.2026
    Трэба уладам Латвіі звярнуцца да нашага аднадумца Аляксандра Рыгоравіча, каб той выдаў гэтых антыфашыстаў.
  • Спадар
    19.01.2026
    Насамрэч ўсе ватнікі у захапленні ад ябацькастана ----іх там прымаюць,як родных. Асабліва ім падабаецца "белоруское телевіденіе"...
  • Ну
    19.01.2026
    "расейскія інфарматары рыхтавалі сьпісы ўкраінцаў і прыхільнікаў Украіны, высьвятлялі іх пэрсанальныя зьвесткі і нумары машын, на якіх яны перамяшчаліся ў Латвіі, і перадавалі іх Расеі."
    Рашцы гэтая інфармацыя патрэбна толькі ў адным выпадку: яны планавалі і, відавочна, ўсё яшчэ плануюць прыйсці і ў балтыйскія краіны.

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?3

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай39

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам22

У Беларусі збіраюцца прадаваць блакітныя курыныя яйкі2

Пашпарт Новай Беларусі атрымалі амаль 500 чалавек37

Беларусы ў Варшаве да народзінаў легендарнага фатографа Johnny Cosmic адкрылі выставу без яго ведама, каб падзякаваць за працу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць