Грамадства2727

У Магілёве адбылося шэсце да месца масавых рэпрэсій 1930‑х — з іконай расійскага цара і імперскім трыкалорам

Ва ўчорашняй акцыі ўзялі ўдзел каля 150 чалавек — актывісты прыходу праваслаўнага храма Царскіх мучанікаў, навамучанікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя РПЦ, якія ўшаноўваюць сям’ю апошняга расійскага імператара Мікалая II.

Міліцыя правядзенню акцыі ў гонар Сабору навамучанікаў царквы рускай не перашкаджала, піша Mayday.team.

Пасля літургіі ў памяць сямейнікаў Мікалая II, расстраляных бальшавікамі пасля адрачэння цара ад трону па дарозе з Магілёва ў Санкт-Пецярбург, калона выйшла з парку Горкага ў цэнтры горада і, нягледзячы на даволі моцны мароз, маршам прайшла праз увесь горад. Падчас шэсця ўдзельнікі спявалі хрысціянскія гімны.

Удзельнікі акцыі неслі некалькі ікон з выявай цара і яго сям’і. Сярод праваслаўнай сімволікі быў заўважаны расійскі імперскі чорна-жоўта-белы сцяг з двухгаловым арлом.

На месцы масавых расстрэлаў каля кар’ера паблізу прыпынку «Мясакамбінат» на праспекце Дзімітрава адбылося яшчэ адно кароткае богаслужэнне за спачын. Першымі палітычнымі ахвярамі на гэтым месцы сталі праваслаўны святар і некалькі каталіцкіх святароў.

Каментары27

  • Янка
    09.02.2026
    Бела-жоўта-чорны сцяг - гэта сцяг Расейскай Імперыі з 1858 па 1896, то бок менавіта часоў здушэння паўстання 1863 года. Пад гэтым сцягам Мураўёў- вешальнік забіваў беларускіх, польскіх і літоўскіх паўстанцаў. То бок гэты сцяг наўпрост запэцканы крывёю змагароў з беларускую незалежнасць. З падобных шэсцяў з варожымі да Беларусі сцягамі Расейскай Імперыі данбасы і пачынаюцца.
  • ПАРА ПАРА !
    09.02.2026
    Непарадак, ці сталіна ? "рпц":шнікі іх любяць. ПАРА ПАРА !
  • ●
    09.02.2026
    Непарадак, сіпатага .

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Самай маладой фігурантцы расійскага спісу экстрэмістаў і тэрарыстаў — 14 гадоў2

У Бранскай вобласці ад удару беспілотніка пацярпела беларуска. Ёй ампутавалі канцавіны20

«Маё дзіця заснула і не прачнулася». У Вільні памёр 29‑гадовы беларус9

Ozon адкрыў яшчэ два лагістычныя цэнтры ў Беларусі4

У Ваўкавыскім раёне жанчына вырасціла гіганцкі агурок ФОТАФАКТ3

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць