Грамадства11

Беларусы ў Варшаве да народзінаў легендарнага фатографа Johnny Cosmic адкрылі выставу без яго ведама, каб падзякаваць за працу

«Я кажу, што вам будуць падарункі. І ўсе напружваюцца», — апісвае сваю працу беларускі фатограф Johnny Cosmic (Іван Смаляр). Ягоная выстава адкрылася ў Варшаўскай Community Cup 3 лютага. Для самога Івана, які шмат гадоў фатаграфуе беларусаў на вечарынах і іншых падзеях, а пасля дорыць ім здымкі, выстава аказалася сюрпрызам. Гэтак людзі выказалі сваю падзяку да дня нараджэння фатографа. Johnny Cosmic расказаў «Раніцы з «Белсатам» пра сваю працу, а ўдзельнікі імпрэзы, за што ўдзячныя яму.

Фатограф Johnny Cosmic (Іван Смаляр) на імпрэзе ў ягоны гонар. Фота: Руслан Серадзюк / reform.news

«Проста ў нейкі момант на Зыбіцкай [вуліца з барамі, клубамі і рэстаранамі ў Менску] з'явіўся чувак, які да цябе падыходзіў і аддаваў табе раздрукаваную фотку. І ты такі: «Ваў!», — распавядае трэнер Андрэй Ткачоў, як Johnny Cosmic стаўся вядомым у Менску.

Сам Johnny Cosmic кажа «Белсату», што для яго фатаграфія — гэта спосаб сказаць людзям дзякуй.

«Я кажу, што вам будуць падарункі. І ўсе напружваюцца: «Што? Якія падарункі? Навошта?». А гэта ўсяго толькі фатаграфія», — кажа фатограф.

Johnny Cosmic дзеліцца, што раздаў ужо тысячы здымкаў.

«Усе мы, людзі, ходзім аднымі і тымі ж дарогамі і па тых жа месцах. Можна ж чалавека сфатаграфаваць, а потым падарыць яму фатаграфію, бо мы дакладна ўбачымся», — кажа суразмоўца.

Фатаграфіі могуць знайсці сваіх уладальнікаў нават праз гады. Паэт і вядоўца Мікіта Найдзёнаў кажа, што нядаўна атрымаў сваю фатаграфію, якая была зробленая яшчэ ў 2021 годзе.

«Былі нават рэкорды. Вось у 2020 годзе я сустрэў знаёмага з жонкаю. Я іх сфоткаў і наступны раз я іх убачыў праз пяць гадоў на канцэрце Славы Камісаранкі. Класна? Класна!» — кажа Johnny Cosmic.

Фатограф Johnny Cosmic (Іван Смаляр) са сваімі працамі. Фота: johnny_cosmic / Instagram

Што тычыцца працэсу, то фатаграфаваць незнаёмцаў зусім не страшна, дзеліцца фатограф.

«Часам па чалавеку адразу відаць, можна яго фатаграфаваць ці не, — кажа Johnny Cosmic. — Людзі часта здзіўляюцца, як ты памятаеш, калі ты каго фатаграфаваў, дзе ляжыць гэтая фатаграфія. А для мяне гэта ўвогуле не складана. Я чамусьці рэальна памятаю, дзе мы бачыліся, дзе ляжыць фатаграфія. У мяне ёсць жарт, што гэта называецца фатаграфічная памяць. Але за ўвесь час было шэсць чалавек, калі я пераблытаў».

У Мінску ў фатографа засталося яшчэ багата фатаграфій. Было б выдатна сесці са скрыняй ля Палаца мастацтваў на вуліцы Казлова ў Мінску і раздаваць людзям «прывітанні з мінулага», адзначае Johnny Cosmic.

За гэтую працу людзі і надумалі падзякаваць фатографу, зладзіўшы выставу, што ператварылася ў вялікую вечарыну.

«Мне здаецца, мы ў эміграцыі трошкі забываемся, якія мы вялікія. Мы горбімся і фізічна, і маральна, і забываемся, якія мы таленавітыя і вялікія. І хочацца, каб ён успомніў, які ён вялікі майстар, які ён маэстра. Хочацца, каб ён выпрастаўся і паляцеў далей», — заключае асветніца на тэму гендарнай роўнасці і вядоўца YouTube-шоу «Обычное утро» Марына Ментусава.

Каментары1

  • Барадзед
    08.02.2026
    В политэмиграции сплошь выдающиеся люди. А есть обычные, заурядные? Те, которые живут, работают, воспитывают детей, которые наконец-то организуют в Варшаве белорусский Брайтон.

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі13

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі27

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі13

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць