AP: ФБР не знайшло доказаў таго, што Эпштэйн кіраваў сеткай па гандлі людзьмі
Да такой высновы прыйшло агенцтва Associated Press, вывучыўшы апублікаваныя Міністэрствам юстыцыі ЗША «файлы Эпштэйна».

Пры гэтым сцвярджаецца, што следства сабрала вычарпальныя доказы гвалту над дзяўчатамі з боку самога фінансіста, але не знайшло пацвярджэнняў таго, што ён сістэмна пастаўляў ахвяр прадстаўнікам сусветнай эліты.
Хоць адна з ахвяр Эпштэйна публічна заяўляла, што ён «пазычаў» яе сваім багатым сябрам, агенты не змаглі гэта пацвердзіць і не знайшлі іншых пацярпелых, якія распавядалі б падобныя гісторыі.
Праверка фінансавых транзакцый на карысць уплывовых асоб са свету навукі і дыпламатыі таксама не выявіла злачыннага складніка.
Адзначаецца, што AP і іншыя СМІ працягваюць вывучаць «мільёны старонак» дакументаў і «магчыма, у гэтых запісах утрымліваюцца доказы, прапушчаныя следчымі»
Завяшчаў Карыне Шуляк 50 мільёнаў, а яе бацька лётаў з ім на верталёце за месяц да арышту. Што яшчэ стала вядома з файлаў Эпштэйна
Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?
У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома
Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»
Каментары