Грамадства77

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі

Калі даведаўся, што яго партрэт размесцяць на Дошцы гонару, ён расплакаўся.

Ісмаіл Сума працуе ў ЖЭУ №7 Магілёва дворнікам. Мясцовыя жыхары называюць яго «будзільнікам». У мінулым годзе ён узяў адну з камунальных вяршынь — стаў найлепшым дворнікам Магілёва, распавядае СТБ.

Яго зона адказнасці — прыдамавая тэрыторыя часткі мікрараёна Юбілейны. Праца цяжкая, кажа ён, — лістота, снег, трэба адбіваць лёд. А калі пройдуць дажджы, мокрае лісце становіцца вельмі цяжкім.

Ісмаіл — беларус з гвінейскімі каранямі.

«Я вельмі люблю Беларусь, бо яна чыстая, прыгожая, тут шмат буслоў», — гаворыць ён.

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць: з яго з’яўленнем каля пад’ездаў і ў двары стала нашмат чысцей. Яны лічаць яго лепшым работнікам і нават жартуюць, што яго варта прызначыць начальнікам.

Упершыню ўзяць у рукі малаток Ісмаіла прымусіла жыццё. «Я ў мамы адзін, бацькі не было. Хацелася навучыцца мужчынскай справе, хоць цвік забіць. А прыйшоў сюды — і шмат чаму навучыўся», — распавядае Ісмаіл.

Зараз ён павышае кваліфікацыю і хоча стаць рабочым па комплексным абслугоўванні дамоў. Гэта крок да большага заробку і мары аб падарожжах. А пасля працы Ісмаіл танцуе.

Праца работнікаў ЖКГ заўсёды навідавоку, таму не абыходзіцца без крытыкі і скаргаў. Часам здаецца, што намаганні застаюцца незаўважанымі. Але тое, што такіх, як Ісмаіл, цэняць, даказаў раптоўны званок, які давёў магілёўскага дворніка да слёз: яго імя занеслі на Дошку гонару ЖЭУ:

— Мяне ўзнагароджваюць — на Дошку гонару. Буду ў цэнтральным ЖЭУ вісець.

— Вось толькі што табе паведамілі? 

— Так. 

— А чаго ў цябе слёзы? 

— Ад шчасця. 

— Не чакаў ты?

— Не.

Каментары7

  • Ёсік
    22.03.2026
    А мо с.аць менш будзеце ля сваіх пад'ездаў, жыхары гарадоў Беларусі, глядзіш, і дворнікам менш працы будзе. Ёсьць у мяне ў пад'ездзе такая шалёная бабца, недакуркам у сьметніцу не трапляе, а на заўвагі адзіны адказ: Я дворнікам і прыбіральшчыцы аплочваю праз камуналку. Увага! 3,49рубля ў месяц з нашых кватэр жэсу за санітарыю. А.асрацца, якія грошы "Я аплочваю".
  • бабруйчанін
    22.03.2026
    Ёсік
    ??? І дзе гэта Вам такое шчасце выпала жыць побач з падобнымі ..бабкамі ??? У Беларусі
    Нават у былых вайсковых гарадках Бабруйска падобных ні сустракал
    Ці прыдумляеце нешта ??
  • Уражанне і думка
    22.03.2026
    Прыгожы і шчыры чалавек. Мабыць няпроста яму было, цкавалі напэўна.

    Даволі частая сітуацыя калі жанчыны цяжараць ад афра і застаюцца іх дзеці без бацькі

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну45

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска шукала песню на беларускай мове для першага танца на вяселлі. Перамог хіт, якому 40 гадоў12

«З’явіліся шанцы на выратаванне». Пякарня LЁN, якая абвясціла пра закрыццё, пакуль працягне працу1

Беларусы на апошнім месцы ў рэгіёне па выдатках на медыцыну7

Буданаў адмовіўся ад Залатога афіцэрскага крыжа ордэна «За заслугі перад Польшчай»27

Зборная Турцыі пакідае чэмпіянат свету2

Пакаленне Z баіцца званіць у дзверы6

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну45

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць