Грамадства1010

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда

У сталічным мікрараёне Сухараве неспакойна: апошні лесапарк раёна імкліва губляе дрэвы. Улады спісваюць маштабныя высечкі на эпідэмію караеда. Але калі ўважліва вывучыць горадабудаўнічыя планы і навуковыя даследаванні, вымалёўваецца сумная карціна бяздумнасці.

Лесапарк «Мядзведжына» пасля чарговай высечкі. Фота: сацсеткі

Сумныя фотаздымкамі пянькоў там, дзе яшчэ нядаўна быў густы лес, з'явіліся ў сацсетках. Высечка з'яўляецца працягам высечак, якія вяліся ў папярэднія гады, пашыраючы і без таго вялікую прагаліну ў бок забудовы з боку цотнага боку вуліцы Максіма Гарэцкага.

Лесапарк «Мядзведжына» пасля чарговай высечкі. Фота: сацсеткі
Лесапарк «Мядзведжына» пасля чарговай высечкі. Фота: сацсеткі

Мінчукі пачалі выказваць самыя розныя версіі для чаго спатрэбілася нішчыць лесапарк на працягу некалькіх гадоў. Адны кажуць пра нібыта жаданне пракласці аўтамабільную дарогу праз зялёную зону, каб злучыць вуліцы, іншыя —  увогуле пра расчыстку пляцоўкі пад камерцыйны жылы комплекс.

Гэтая паніка цалкам зразумелая, улічваючы тое, як часта ў Мінску зялёныя (і ўвогуле любыя ахоўныя) зоны раптам ператвараюцца ў будаўнічыя пляцоўкі, аднак у гэтым выпадку страхі пакуль не знаходзяць дакументальнага пацвярджэння. 

Некаторыя дрэвы яшчэ чакае высечка. Фота: сацсеткі
Лесапарк «Мядзведжына» пасля чарговай высечкі. Фота: сацсеткі
Лесапарк «Мядзведжына» пасля чарговай высечкі. Фота: сацсеткі
Лесапарк «Мядзведжына» пасля чарговай высечкі. Фота: сацсеткі

У зацверджаным праекце дэтальнага планавання (ПДП) гэтай тэрыторыі не пазначана ніякіх капітальных аб'ектаў на месцы цяперашніх высечак. У базах дзяржаўных закупак таксама не значыцца ніводнага тэндэру на праектаванне ці будаўніцтва ў гэтым квадраце. Больш за тое, калі паглядзець на саму геаметрыю высечаных палян, яна абсалютна не супадае з восямі суседніх вуліц, што робіць версію пра пракладку транзітнай магістралі непраўдападобнай.

Фрагмент зацверджанага праекта дэтальнага планавання (ПДП) лесапарку «Мядзведжына». Ніякага капітальнага будаўніцтва на тэрыторыі, дзе ідзе высечка, не прадугледжана, толькі добраўпарадкаванне. 

Яшчэ адна версія, якая актыўна абмяркоўваецца гараджанамі, звязаная са спартыўнай інфраструктурай. Сапраўды, у сярэдзіне лютага начальнік галоўнага ўпраўлення спорту Мінгарвыканкама анансаваў стварэнне ў Мядзведжыне адразу трох лыжаролерных трас працягласцю да трох з паловай кіламетраў, а таксама пункта пракату з пакоямі для трэнераў. Пачуўшы гэта, многія вырашылі, што лес валяць менавіта пад спартыўны мега-праект.

Лесапарк на спадарожнікавым здымку 2020 года. У паўночнай частцы лесапарку яшчэ бачнае месца, якое выкарыстоўвалі для складавання грунту. Фота: Google Earth
К 2025 году лесапарк у выніку прынамсі дзвюх высечак, праведзеных у 2024 і 2025 гадах значна парадзеў. Фота: Google Earth
К 2025 году лесапарк у выніку прынамсі дзвюх высечак, праведзеных у 2024 і 2025 гадах значна парадзеў. Цяпер высеклі і тую рэшту, што была найбліжэй да забудовы. Фота: Google Earth

Але лыжаролерная траса — гэта, па сутнасці, звычайная асфальтаваная дарожка, хай сабе і крыху шырэйшая за сцежку лесапарку. Яе праектуюць так, каб яна віхляла паміж дрэвамі, максімальна ўпісваючыся ў існы ландшафт. Для пракладвання такіх маршрутаў даводзіцца прыбіраць асобныя ствалы, але для гэтага абсалютна не патрэбна высякаць лес цэлымі гектарамі, утвараючы пустэчы памерам з футбольнае поле. Спартыўная інфраструктура проста не здольная растлумачыць тых маштабаў зачысткі, якія мы бачым сёння.

Што думаюць навукоўцы пра сітуацыю ў лесапарку

Афіцыйная версія Мінскай лесапаркавай гаспадаркі застаецца нязменнай з мінулых гадоў: ва ўсім вінаваты жук-караед, які нібыта татальна знішчае іглічныя дрэвы праз змену клімату і наступстваў меліярацыі.

Частка лесапарку, якая трапіла пад высечку сёлета. Фота: Google Earth

Чыноўнікі пераконваюць, што дрэва можа стаяць зялёным, але ўжо быць мёртвым знутры, таму пад сякеру ідуць нават вонкава здаровыя ствалы. Зручная пазіцыя, якую вельмі складана аспрэчыць звычайнаму мінаку, але якая разыходзіцца з навуковымі данымі. 

У 2022 годзе навукоўцы геаграфічнага факультэта БДУ правялі дэталёвае даследаванне экалагічнага стану менавіта гэтага лесапарку. Яны вывучылі больш за сотню іглічных дрэў у розных яго частках. Высновы даследчыкаў аказаліся вельмі цікавымі.

Адзнака экалагічнага стану дрэвастою лесапарку «Мядзведжына», праведзеная навукоўцамі БДУ ў 2022 годзе

Абсалютная большасць дрэвастояў была прызнана здаровай або проста аслабленай, што з'яўляецца абсалютнай нормай для лесу, заціснутага ў шчыльнай гарадской забудове.

Сапраўды моцна пашкоджаныя дрэвы навукоўцы знайшлі толькі на паўднёвай мяжы парку, уздоўж шумнай і загазаванай вуліцы Шаранговіча. Аднак парадокс палягае ў тым, што сённяшнія татальныя высечкі ідуць зусім не там.

Яны сканцэнтраваныя ў цэнтральнай частцы Мядзвежына, якая, згодна з навуковымі дадзенымі, знаходзілася ў цалкам здавальняльным стане і не патрабавала ніякіх радыкальных санітарных зачыстак.

Жыхары звяртаюць на тое, што на спілах дрэваў няма ніякіх прыкмет хваробы. Фота: сацсеткі
Жыхары звяртаюць на тое, што на спілах дрэваў няма ніякіх прыкмет хваробы. Фота: сацсеткі

Рукатворная антрапагенная нагрузка

Чыноўнікі зважаюць, што прычынай праблем у лесапарку з'яўляецца змяненне клімату і агрэсіўнае антрапагеннае ўздзеянне на зялёную зону. Аднак самі ставіліся да гэтай тэрыторыі з грэбаваннем да экалогіі.

На працягу некалькі гадоў тэрыторыя лесапарку выкарыстоўвалася як палігон для будаўнічых адкідаў. Фота: Google Earth

У перыяд з 2017 да 2019 года жыхары раёна безвынікова скардзіліся на тое, што камунальныя службы ператварылі паўночную частку лесапарку ўздоўж вуліцы Гарэцкага ў сапраўдны палігон для будаўнічых адходаў. Падчас мадэрнізацыі цепласетак туды тысячамі тон звальвалі мінеральны грунт.

Экскаватары разраўноўвалі горы зямлі, вышыня якіх месцамі перавышала чалавечы рост, хаваючы пад сабой каранёвыя сістэмы жывых дрэў.

Тады адміністрацыя раёна і эколагі адказвалі людзям бюракратычнымі адпіскамі, называючы гэта ўзгодненым «часовым складаваннем». З такім варварскім умяшаннем у зялёную зону не трэба ніякага караеда.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Мядзвежына
    22.03.2026
    Чарговая мордарская "царква" ці блатны спарткомплекс. Халопы ж будуць гуляць у аўтамабільных дварах.
  • 1
    22.03.2026
    Толькі у́ Менску валяць? Валяць лясы па Беларусі усюды, варварскі... Каб у іх рукі адсохлі!
  • Пушчанскі
    22.03.2026
    Лясы высякаюць, раней дзялянкі вырубалі акуратна, пакінуу́шы дрэвы...а зараз проста вынішчаюць, пасля высечкі пустэчы. Нават у пушчах высякаюць татальна варвары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек16

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?23

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек16

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць