Свет33

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ

Вялікі пажар у чэшскім горадзе Пардубіцы пашкодзіў магутнасці вытворцы ўкраінскіх цеплавізараў Archer. Галоўнай прычынай разглядаюць падпал.

Ноччу 20 сакавіка на вайсковым прадпрыемстве ў Чэхіі здарыўся пажар. Праз яго прэм'ер-міністр Андрэй Бабіш адмяніў свой візіт у Венгрыю і склікаў пасяджэнне Рады дзяржаўнай бяспекі.

Кіраўнік украінскай кампаніі Archer Аляксандр Ярэменка заявіў, што падпал быў здзейснены супраць яго прадпрыемства. 

«Паведамляю, што ноччу 20 сакавіка наша прадпрыемства ў Чэхіі «Archer-LPP» было мэтанакіравана падпаленае групай людзей у масках», — напісаў Ярэменка ў сацсетках.

Па яго словах, пажар ахапіў складскі цэх і суседні адміністрацыйны будынак холдынгу LPP. Абышлося без пацярпелых, але кампанія панесла значную матэрыяльную шкоду.

Холдынг LPP аб'ядноўвае шэраг тэхналагічных кампаній, якія займаюцца распрацоўкай і інтэграцыяй сістэм у вайсковым і цывільным сектарах. А сама кампанія Archer, якая ўваходзіць у склад холдынгу, з'яўляецца вядомым вытворцам высокатэхналагічнай оптыкі, у прыватнасці цеплавізійных прыцэлаў і сістэм назірання, якія актыўна выкарыстоўваюцца ўкраінскімі вайскоўцамі на фронце.

Інцыдэнт 20 сакавіка расследуецца чэшскімі дзяржаўнымі службамі як тэрарыстычны акт. Адказнасць за падпал узяла на сябе раней невядомая групоўка The Earthquake Faction. Яна патлумачыла свае дзеянні пратэстам супраць вытворчасці зброі на гэтым прадпрыемстве, нібыта прызначанай для Ізраіля.

Каментары3

  • Revolution
    22.03.2026
    Is my name ☠️
  • Asmongold
    22.03.2026
    Прэмьер Міністр Чэхіі Андрэй Бабіш сказаў што Чэхія накіроўвае свой флот нп дапамогу ЗША!
  • Баян
    25.03.2026
    Што значыць "нібыта прызначанай для Ізраіля"? xD

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць