Грамадства77

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя

Указ хутка будзе падрыхтаваны. Уводзіцца некалькі змен.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: LookByMedia

Праект указа, які дазволіць рабіць другую спробу ЭКА (экстракарпаральнага апладнення) бясплатна, будзе дапрацаваны на працягу 10‑14 дзён. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».

Міністр адзначыў, што абноўлены ўказ дасць «максімальную шырыню магчымасці прымянення працэдуры да тых уразлівых катэгорый жанчын, якія на сёння не змаглі яшчэ рэалізаваць па нейкіх прычынах сваю дзетародную функцыю».

Што будзе ва ўказе? Уводзіцца другая бясплатная спроба ЭКА — не толькі для замужніх, але і адзінокіх жанчын. Таксама плануюць павялічыць узрост для другой спробы да 49 гадоў (першае бясплатнае ЭКА цяпер дазволена да 40 гадоў).

«Другая спроба ЭКА да 49 гадоў будзе прапанаваная тым жанчынам, якія змаглі скарыстацца першай спробай і атрымаць вынік — нарадзіць. Пасля 40 гадоў выніковасць дадзенай працэдуры падае. Таму важна, каб да 40 гадоў нашы пары, адзінокія жанчыны, усвядоміўшы патрэбу ў мацярынстве, змаглі першую спробу выкарыстоўваць і атрымаць вынік», — патлумачыў міністр.

Першая бясплатная спроба ЭКА ў Беларусі ўведзена з 2021 года. Па гэтай праграме бясплатнага ЭКА нарадзілася каля 2,5 тысячы дзяцей.

На такія меры ўлады штурхае падзенне нараджальнасці ў краіне. Так, за апошні год нараджальнасць зменшылася яшчэ на 10,7%, а каэфіцыент нараджальнасці за 2025 год, верагодна, складзе 5,75‰.

Каментары7

  • ад Сялук для Сялюн
    21.03.2026
    Бачу, як гэта было. Заходзіць Ганна да цесця і кажа:
    - Ты, бацька, ціпа за традыцыйныя каштоўнасці, а прэс-сакратарка ў цябе бяздзетная ў 42. Гіў піс э чэнс. Пра Ваньку ты і так ведаеш... А за свае яна ЭКА рабіць адмаўляецца, хай беларусікі аплоцяць.
    - Ну, ладна, угаварыла, пішы мой царскі ўказ: забяспечыць 2-ю бясплатную спробу ЭКА пасля 40. Пункт ДСП: у выпадку бяздзетнасці Наталлі Э. да 01.01.2027, звольніць з дзяржслужбы "за страту даверу" і прыцягнуць яе да крымінальнай адказнасці за здраду дзяржаве.
  • Ян
    21.03.2026
    Ініцыятыва добрая.
  • Лепей чым была, але...
    21.03.2026
    Што пару абмежаванняў скасавалі - гэта добра, але ж асноўная крытыка ранейшай праграмы была ў тым, што жанчыны не маглі адзін раз здаць яйцаклеткі там, дзе ім зручней, і далей выкарыстоўваць іх і ў межах бясплатнай праграмы, і ў межах платнага ЭКА. У выніку многія адмаўляліся ад бясплатнага ЭКА і рабілі яго адразу платна, каб пазбегнуць неабходнасці 2 разы праходзіць праз небяспечныя для здароўя маніпуляцыі, у выпадку калі з першай спробы ЭКА не атрымаецца зацяжарыць.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць