Свет33

Дактары распавялі пра расстрэлы пратэстоўцаў у Іране: сілавікі цэлілі ў вочы

Іранскія сілавікі падчас здушэння пратэстаў мэтанакіравана стралялі дэманстрантам у вочы, галаву і грудзі, піша BILD са спасылкай на расследаванне выдання The Sunday Times, заснаванае на сведчаннях медыкаў і відавочцаў.

Іранска-нямецкі афтальмахірург, прафесар Амір Параста, заявіў выданню пра «абсалютна новы ўзровень жорсткасці».

Паводле слоў медыка, толькі тэгеранская клініка Noor зафіксавала каля 7 тысяч агнястрэльных траўм вачэй.

«У нас так шмат раненняў вачэй, што мы не ведаем, каго лячыць першым», — распавёў адзін з дактароў.

«За адну ноч у Тэгеране прыйшлося выдаліць больш за 800 вачэй з-за раненняў. Па ўсёй краіне колькасць аслеплых можа перавышаць 8 тысяч», — паведаміла іншая крыніца.

«Стралялі людзям у патыліцу з дахаў. Калі мы спрабавалі дапамагчы параненым, па нас адкрылі агонь», — апісваюць відавочцы працу снайпераў.

Інтэрнэт у Іране адключаны з 8 студзеня, аднак сведчанні, фота і відэа ўсё ж прасочваюцца праз спадарожнікавую сувязь Starlink. Улады прызнаюць каля 5 тысяч загінулых, але дактары кажуць пра куды большыя маштабы гвалту.

Каментары3

  • Барадзед
    19.01.2026
    Спасение утопающих - дело рук самих утопающих. На трумпа надежды мало.
  • Filipp
    19.01.2026
    "Паводле слоў медыка, толькі тэгеранская клініка Noor зафіксавала каля 7 тысяч агнястрэльных траўм вачэй."©
    Я разумею, што гэта проста копію артыкула напісанага іншымі людзьмі, але ж трэба неяк удакладняць самім як так сталася, што пасля стрэлаў у вочы, людзі заставаліся жывымі?
    На колькі я разумею, гаворка ідзе пра агонь па пратэстоўцах гумовымі кулямі, бо калі б кулі былі баявымі, кожнае пападанне куляй у вока, гэта хэдшот і смерць.
  • лех, валэнса
    19.01.2026
    Filipp, недзе чуў я ўжо ўсё гэта. на Майдане таксама гумовымі па вачах стралялі?

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа24

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты39

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць