Грамадства44

Памерла Святлана Гальдадэ

У Гомелі памерла Святлана Гальдадэ, якая ў часы гарбачоўскай перабудовы ў СССР была старшынёй Гомельскага гарсавета і выканкама. На сваёй пасадзе яна спрыяла развіццю ў горадзе дзейнасці дэмакратычных і нацыянальных сілаў.

Святлана Гальдадэ. Фота: «Зялёны партал»

«Лёс вызначыў так, што я тры гады працаваў пад яе началам у якасці намесніка. Нас выбраў нялегкі час, калі сацыяльна-эканамічныя катаклізмы здаралісь што ні дзень. То раптоўна знікаў тытунь, то цукар, то ўсё разам. Алею ў агонь падлівала старая наменклатура, якая, па мойму, так і не ўспрыняла Святлану Канстанцінаўну за роўную сабе.

Але падтрымкай быў гарадскі савет, адзіны прадстаўнічы орган улады ў Беларусі, дзе антыкамуністычныя сілы мелі большасць», — напісаў у фэйсбуку адзін з лідараў тагачаснага дэмакратычнага руху ў Гомелі, дэпутат З'езда народных дэпутатаў СССР Віктар Карнеенка.

Удзельнічала змаганні за дэмакратычную Беларусь Святлана Гальдадэ і пасля сваёй адстаўкі з высокай пасады, калі да ўлады ў краіне прыйшоў Аляксандр Лукашэнка. Яна была актывісткай Аб'яднанай грамадзянскай партыі і дапамагала праваабарончым арганізацыям, у тым ліку падаючы скаргі на парушэнні правоў грамадзян у міжнародныя структуры.

Каментары4

  • Stanley
    21.01.2026
    сколькім вуліцам пры Ёй былі вернутыя небальшавіцкія назвы ?!
  • Старлей
    21.01.2026
    Stanley , а колькiм вулiцам Вы вярнулi небальшавiцкiя назвы?
  • Ф
    22.01.2026
    Светлая памяць цудоўна жанчыне! Яна прадэманстравала, на што здольныя беларускія жанчыны ў палітыцы, калі гэта яшчэ не было "трэндам" і "квотамі".

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?2

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

Бельгійскі велагоншчык фінішаваў з пераломамі двух рэбраў на «Вуэльце»

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 374

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?2

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць